Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

У сельгасарганізацыях раёна сеюць яравыя збожжавыя

08.04.2021
І.М. Кракасевіч, І.В. Лучык.

Зацяглая вясна ўнесла пэўныя карэктывы ў працу хлебаробаў. Зараз для іх сапраўды гарачая пара. Трэба шмат чаго паспець: і ворыва, і закрыццё вільгаці правесці, а яшчэ – унесці арганічныя і мінеральныя ўгнаенні, пасеяць.





– Не марудзім ні хвіліны, спачатку работы праводзім на палетках, дзе глеба лягчэйшая, каб вільгаць не сышла. Наогул глеба ўжо вызначаецца дастатковай тэхналагічнай спеласцю, толькі апрацоўвай і сей, – гаворыць галоўны аграном філіяла «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Ігар Мікалаевіч Кракасевіч. – Працоўны дзень пачынаецца рана. Ужо ў сем гадзін раніцы тэхніка працуе ў полі. Заканчваецца – у сем гадзін вечара, але механізатары ў нас – людзі адказныя, могуць і затрымацца, калі неабходна.

– Мы ж працуем на вынік. Як пасеем, так і пажнём, – уключаецца ў размову  Іван Валер’евіч Лучык, неаднаразовы пераможца раённых і абласных спаборніцтваў па выніках уборачнай кампаніі на жніве. – Прычапны агрэгат з шасціметровым ахопам дазваляе адразу і дыскаваць, і сеяць, сеем ячмень гатунку «добры», няхай жа будзе і добрым, высокім ураджай!

Па стане на 7 красавіка Іван Валер’евіч ужо пасеяў збожжа на плошчы каля 300 гектараў, штодня ён прымнажае свой вынік працы на 50 і больш гектараў.

Плануецца, што яравыя культуры сёлета ў сельгасарганізацыі зоймуць прыкладна 30 працэнтаў у агульным севазвароце. А гэта 2 600 гектараў, з якіх 820 – ячмень і авёс. Таксама тут пасеюць бульбу, агародніну, аднагадовыя травы на зялёны корм і люцэрну. Крыху пазней – цукровыя буракі і кукурузу.

Стаўку ў гаспадарцы робяць на айчынныя гатункі. Яны больш адаптаваныя да мясцовых умоў, а значыць, і прасцей вытрымаць тэхналогію іх вырошчвання, лічаць спецыялісты. Немалаважны фактар – угнаенні. Пад поўную патрэбу ўносяць арганіку, мінеральнымі ўгнаеннямі забяспечаны пакуль на 70 працэнтаў, работа ў гэтым кірунку працягваецца.

– Пасеяць неабходна ў аптымальныя тэрміны, да 15 красавіка. На асноўных відах палявых работ працуе сем энерганасычаных трактароў, якімі кіруюць лепшыя механізатары, – адзначае аграном Ігар Мікалаевіч. – У іх ліку – Іван Іванавіч Палячок, Аляксандр Рыгоравіч Бартошык, Сяргей Іванавіч Яўстратаў, Віктар Сяргеевіч Курак, на ўнясенні арганікі – Уладзімір Леанідавіч Каральчук, Дзяніс Аляксандравіч Захарэвіч, Сяргей Міхайлавіч Гук, Андрэй Вячаслававіч Жыдкоў. Для механізатараў арганізавана гарачае харчаванне.

І ўсё ж больш плошчаў у сельгасарганізацыі адводзяць пад азімыя, бо яны добра перазімоўваюць, даюць высокія ўраджаі. Вось і сёлета, па словах галоўнага агранома, азімыя перазімавалі добра, толькі дзе-нідзе на самых нізкіх месцах назіралася снежная цвіль. Пасля падкормкі  КАСам азімыя выглядаюць вельмі прыгожа, зелена.

Па стане на 7 красавіка ў раёне закрыццё вільгаці і падрыхтоўка глебы да сяўбы яравых культур праведзена на плошчы 24 206 гектараў (89% да плану). Яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 2 086 гектараў (21%).

Наталля ГРАМЫКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения