Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Круглагадовае стойлавае

10.06.2021
Спецыялісты запэўніваюць, якаснае малако прасцей атрымаць пры стойлавым утрыманні жывёлы. Тым больш, што для гэтага ў апошнія гады нарыхтоўваецца дастатковая колькасць кармоў, а ў асобных гаспадарках  нашага раёна – і з аўтарагадовым
запасам. У сувязі з гэтым тэндэнцыя апошніх гадоў – паступовы пераход менавіта на круглагадовае стойлавае ўтрыманне жывёлы.


Дарэчы, зараз у раёне больш за 29 400 кароў, з іх на пашавым утрыманні каля 5 400. Для гэтага адведзена 1 560 гектараў плошчаў. Яшчэ гадоў пяць таму пры колькасці КРС амаль 27 тысяч на пашавым утрыманні ў летні перыяд знаходзілася больш 13 600 галоў жывёлы.


Для пераходу на круглагадовае стойлавае ўтрыманне жывёлы у многіх сельгасарганізацыях вядуцца работы па будаўніцтве малочнатаварных комплексаў з сучаснымі даільнымі заламі, рэканструкцыі малочнатаварных ферм, дзе будзе бяспрывязнае ўтрыманне жывёлы. А цёплы час года выкарыстоўваюць яшчэ як і магчымасць аздаравіць жывёлу.

Прыклад – адкрытае акцыянернае таварыства «Падлессе-2003». Зараз тут  выпасаюць каля 1 500 галоў жывёлы, што складае амаль палову ад усяго дойнага статку гаспадаркі.

– Стаіць задача да 2023 года цалкам перайсці на круглагадовае стойлавае ўтрыманне жывёлы, – адзначае намеснік дырэктара сельгасарганізацыі Яўген Рамашка. – Гэта, перш за ўсё, якасць малака. У палявых умовах дабіцца малака сортам экстра складана. Для гэтага вядзём будаўніцтва даільнай залы ў аграгарадку Падлессе на 600 месцаў, у гэтым годзе пачалі і рэканструкцыю малочнатаварнай фермы ў аграгарадку Леніна.  Даільная зала там ужо існуе, але для пераводу пагалоўя з больш мелкіх ферм ёсць   неабходнасць у будаўніцтве яшчэ аднаго будынка на 300 галоў.



Перш за ўсё, менавіта па гэтай прычыне мы пакуль не можам адысці ад пашавага ўтрымання жывёлы. Калі гадоў 20 таму асноўны акцэнт рабіўся на летне-пашавае ўтрыманне па прычыне недахопу кармоў, то зараз гэта пытанне закрыта. Да прыкладу, у нас у дастатковай колькасці сёння ёсць кукурузны сілас ураджаю мінулага года, хопіць да верасня і больш. Ды і з новага ўраджаю ўжо нарыхтавалі 4,5 тысячы тон кармоў.

А пакуль ідзе будаўніцтва жывёлагадоўчых аб’ектаў, у сельгасарганізацыі сфарміраваны 8 гуртоў жывёлы, два з якіх з кругласутачным выпасам. Астатнія шэсць гуртоў выпасаюць ў полі і дояць на тэрыторыі фермы.

Усё – па-гаспадарску!


Пашавыя ўгоддзі ў Падлессі размешчаны побач з жывёлагадоўчым аб’ектам, што дазваляе не толькі адысці ад начнога выпасу жывёлы, але і даіць яе на ферме. Усё побач, усё ў комплексе. Гэта, на думку намесніка дырэктара Яўгена Рамашкі, і ёсць ідэальны варыянт утрымання жывёлы.

Поле для выпасу жывёлы ў гаспадарцы  прадстаўлена добрай злакава-бабовай сумессю. Каб жывёла адчувала сябе камфортна і мець добрыя надоі малака, у сельгасарганізацыі правялі шэраг работ: з ранняй вясны падкармілі пашы мінеральнымі ўгнаеннямі, арганізавалі парцыённую пасьбу, рэгулярнае падкошванне пашы. У наяўнасці для жывёлы – мінеральныя дабаўкі, соль і вада.

Жывёлавод Іван Муравейка выпасае жывёлу трэці сезон. Кажа, даглядаць яе прывык усюды – і на ферме, і на полі. Падчас гутаркі адзначыў, што для жывёлы тут створаны аптымальныя ўмовы.



Дарэчы, пра малако


Пакуль надвор’е дазваляе атрымаць добрае, якаснае малако, адзначаюць спецыялісты. Праблемы ўзнікаюць у асноўным у больш спякотныя дні, што здараюцца ў ліпені – жніўні, калі ўзрастае неабходнасць у хуткім ахалоджванні малака і яго дастаўцы на халадзільнік ці на камбінат. Пакуль жа вынік нядрэнны – у гаспадарцы плюс 2 тоны малака да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. У пераліку на ўмоўную галаву жывёлы гэта 17 літраў малака ад каровы за дзень, на ферме ў Падлессі – 18. Усяго за суткі тут атрымліваюць 53 тоны малака, 48 з якіх реалізоўваюць на камбінаты.

Каб жывёла не хварэла

Каля 30 працэнтаў малака ў сельгасарганізацыі маюць сортам экстра, астатняе – вышэйшым. Спецыялісты разумеюць: ад рэнтабельнасці продажу малака залежыць далейшае развіццё жывёлагадоўлі.

– Але ў пагоні за якасцю малака мы не павінны забываць пра здароўе жывёлы. Маё стаўленне да пашавага перыяду такое: плюс – у аздараўленні жывёлы, тым больш, што па самой прыродзе, па фізіялогіі жывёле рэкамендавана паша, – дзеліцца думкамі галоўны заатэхнік сельгасарганізацыі Вячаслаў Кракасевіч. – Праўда, пры пашавым утрыманні даволі складана прагназаваць, як паўплываюць умовы надвор’я на якасць пашавых угоддзяў. Калі травастой будзе як мае быць, пасвіць жывёлу будзем да верасня. У выпадку ж моцнай спякоты вернемся да стойлавага ўтрымання.

Два гады таму для буйной рагатай жывёлы населеных пунктаў Шалавічы, Нявязцы, Падлессе зменшылі колькасць пашы з 45 да 25 – 26 сотак на карову, тым самым вызваліўшы палеткі пад сяўбу іншых культур. У наступным годзе плануем такую норму пашавых угоддзяў пакінуць і для буйной рагатай жывёлы, якая зараз знаходзіцца ў Леніна і Славінску. Аднак цалкам адыходзіць ад пашавага ўтрымання ў бліжэйшыя гады не плануем. Калі цяпер дзённы выпас жывёлы ў нас арганізаваны з 9, 10 гадзін раніцы да 16 гадзін вечара, то хутчэй за ўсё, што ў наступным годзе гэта будзе толькі 4 – 5 гадзін у дзень. Але гэта будзе, бо ніякі будынак не заменіць жывёле прагулку па зялёнай пашы, сонца, свежыя паветра і траву.

Наталля ГРАМЫКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения