Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Як iдуць палявыя работы на Случчыне

16.05.2024
 Яравыя культуры ў Слуцкім раёне пасеялі на 33 797 гектарах (83%), у тым ліку на 809 гектарах за мінулы дзень.

Травы пры плане 6 321 гектар працаўнікі вёскі пасеялі на 3 215 гектарах, у тым ліку 1 706 гектараў  люцэрны.

Пры плане 27 460 гектараў кукурузу пасеялі на 20 784 гектарах (76%). Засеяны плошчы, якія былі адзведзены пад вырошчванне культуры на зерне. Працягваецца сяўба царыцы палёў на зялёны корм і сілас.

Найбольш хуткімі тэмпамі работы ідуць у ААТ «Казловічы-Агра» і «Падлессе-2003», саўгасе «Рачкавічы». Найбольшыя плошчы кукурузай плануюць заняць у сельскагаспадарчым філіяле Слуцкага сыраробнага камбіната – 2 900 гектараў. Пасеяна 88% ад запланаванага.

Аднагадовыя пасеялі на 3 368 гектарах або на 85% адведзеных плошчаў.

Бульбу ў гэтым годзе пасадзілі  ў трох сельгасарганізацыях раёна – усяго 60 гектараў. Агародніну  – моркву, цыбулю, сталовыя буракі і капусту – па тры гектары пасеялі ў філіяле ПСГ «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат».

Завяршылі сяўбу цукровых буракоў, пад якія занялі 4 810 гектараў. Гэту культуру будуць вырошчваць у 8 сельгасарганізацыях раёна, найбольшыя плошчы пад салодкія караняплоды адвялі ў СУП «Аграсэрвіс-ССК» ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» – 2 089 гектараў.

Прыступілі ў раёне да сяўбы грэчкі. Яе плануюць вырошчваць у сямі сельгасарганізацыях раёна на плошчы 510 гектараў.

Працуюць аграрыі раёна і на вывазцы, унясенні арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу. Толькі за мінулы дзень на гэтым відзе работ было задзейнічана 25 трактароў, 12 з якіх энерганасычаныя.

Сярод іншых работ – хімпраполка азімых збожжавых, другая апрацоўка азімага рапсу на зерне ад шкоднікаў.

Першым укосам скошаны травы на 3 397 гектарах (17%), убраны – на 2 299 гектарах. Нарыхтавана 13 660 тон сенажу з кансервантамі і 2 329 тон сіласу. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы гэта складае 0,67 цэнтнера кармавых адзінак.

Найбольш кармоў пакуль нарыхтавалі ў ААТ «Слуцкая ніва» – 3,05 ц.к. адз.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения