Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Бульбу, моркву, буракі і іншыя дары восені стараюцца як мага хутчэй убраць у сельгасарганізацыях Случчыны

20.10.2022
 Так, другі хлеб  ужо ўбралі  на 305 гектарах  (87% ад запланаванага). Накапалі  8 362 тоны  пры сярэдняй ураджайнасці  274 цэнтнеры з гектара.

Найбольшыя плошчы, як і ў іншыя гады, пад гэту культуру адведзены ў саўгасе «Рачкавічы» Беларускай чыгункі – 260 гектараў. Убралі 83% бульбяных плошчаў. Накапалі  6 123 тоны другога хлеба, з якіх  5 120 тон засыпалі на захоўванне.
Вырошчаюць у нашым раёне і іншую агародніну. Ужо ўбралі цыбулю, у разгары – работы па ўборцы капусты, сталовых буракоў, морквы. Сабрана 132 тоны агародніны.

  Яблыкі нарыхтоўваюць у 4 сельгасарганізацыях раёна – у сельскагаспадарчым філіяле Слуцкага сыраробнага камбіната, у ААТ «Падлессе-2003», філіяле «ПСГ«Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» і  філіяле «ПСГ» ААТ «Слуцкі мясакамбінат».
Усяго яблыневыя сады займаюць 232 гектары, на 155 гектарах яблыкі ўжо сабралі, 841 тону.
 
Да ўборкі ўраджаю актыўна падключаецца  моладзь. Так, школьнікі  Падлескага і Ленінскага ВПК дапамагаюць на ўборцы яблык у ААТ «Падлессе-2003».

 – Такія цудоўныя, вялікія, духмяныя яблыкі. Адно задавальненне іх збіраць, – гавораць  дзесяцікласніцы  Падлескага ВПК Аліна Барчук і Марыя Козел.

– Наша школа арандуе ў мясцовай сельгасарганізацыі адзін гектар садоў. Сад малады, усе дрэўцы нізкарослыя, толькі, зрывай яблыкі, працуй. Мы дапамагаем у зборы садавіны таксама сельгасарганізацыі: настаўнікі, дзеці, тэхнічныя работнікі школы – усяго нас 40 чалавек, – расказала дырэктар Падлескага ВПК Наталля Бочкіна.

Цукровыя буракі – яшчэ адзін клопат аграрыяў раёна. Салодкія караняплоды  ўбраны на 2 703 гектарах, сабраны 97 459 тон пры сярэдняй ураджайнасці 361 цэнтнер з гектара. На буракапрыёмныя пункты вывезена 85 069 тон. Радуе і цукрыстасць – 16.6, добрая для гэтай пары.

І каб жывёлу накарміць
было чым, таксама клапоцяцца ўсё лета і восень аграрыі.  Так, кукуруза ўжо ўбрана на 17 898 гектарах сельгасугоддзяў (72%). Нарыхтавана 334 043 тоны сіласу (78% да плану), 10 358 тон сена (56%),  301 454 тоны сенажу (91%), у тым ліку 3 369 тон (10%) у палімерную ўпакоўку.

Усяго ў раёне па стане на 20 кастрычніка нарыхтавана 182 933  тоны кармавых адзінак (83% ад неабходнага). На ўмоўную галаву жывёлы гэта складае 29 цэнтнераў кармавых адзінак.
 Наталля ГРАМЫКА.



К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения