Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Акцыя «Наш жывёлавод» прайшла ў Слуцкім раёне

29.04.2021
Мерапрыемства было арганізавана ў рамках рэспубліканскай акцыі, ініцыятар якой  – Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ігараўна Гурбо  правяла маніторынг умоў працы і быту работнікаў. Кіраўнікам сельгасарганізацый былі выдадзены рэкамендацыі, якія яны рэалізавалі ў тэрмін. Усе работнікі жывёлагадоўчай галіны забяспечаны спецадзеннем, адрамантаваны душавыя і пакоі прыёму ежы, абноўлены інфармацыйныя стэнды, закуплены электрачайнікі.



У рамках акцыі старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Тарасавіч Бода наведаў ААТ «Ісерна», дзе на малочнатаварных комплексах і фермах праверыў санітарна-бытавыя ўмовы жывёлаводаў, пагутарыў з работнікамі наконт заработнай платы, забеспячэння спецадзеннем і тэрмінах яе выдачы. Праверыў наяўнасць аптэчак і вогнетушыцеляў.

– Асноўная мэта акцыі – павышэнне прэстыжу работы ў жывёлагадоўчай галіне, матэрыяльнае і маральнае заахвочванне жывёлаводаў, павышэнне эфектыўнасці працы, – сказаў старшыня абкама прафсаюза.
Міхаіл Тарасавіч Бода адзначыў, што работа ў жывёлагадоўчай галіне не з лёгкіх, яна патрабуе штодзённай самааддачы, працаўнікі вёскі забяспечваюць харчовую бяспеку краіны.

Старшыня абкама прафсаюза ўручыў падзячныя лісты, падарункі аператарам машыннага даення Людміле Мікалаеўне Дрозд, Галіне Сяргееўне Александроўскай, Надзеі Мікалаеўне Бурак, загадчыцы МТК «Нежаўка» Наталлі Уладзіміраўне Башура.

Старшыня райкама прафсаюза Таццяна Ігараўна Гурбо падзякавала жывёлаводам за добрасумленнае стаўленне да выканання сваіх абавязкаў, падкрэсліла, што жывёлагадоўля – асноўны фінансавы падмурак сельгаспрадпрыемстваў. Таццяна Ігараўна ўручыла падзячныя лісты і падарункі работнікам. Для  працаўнікоў МТК быў арганізаваны салодкі стол.

Падчас акцыі «Наш жывёлавод» на Случчыне былі наведаны ўсе малочнатаварныя фермы і ўзнагароджана ад райкама прафсаюза 146 чалавек, ад прафкамаў і сельгасарганізацый – 471.

Ірына КАВАЛЕНКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения