Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Акцыя «Наш жывёлавод»

02.02.2018
Жывёлагадоўля адна з самых складаных галін у сельскай гаспадарцы і асноўны фінансавы падмурак сельгасарганізацый. 

Распаўсюджванню перадавога вопыту, павышэнню эфектыўнасці вытворчасці і прэстыжа чалавека працы садзейнічае рэспубліканская акцыя прафсаюзаў «Наш жывёлавод», падчас якой прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўшаноўваюць працаўнікоў сельгасарганізацый. Ва ўсіх гаспадарках раёна праходзяць дні жывёлаводаў, падчас якіх падводзяць вынікі работы за мінулы год, вызначаюць планы на будучыню.

Падчас падвядзення вынікаў работы ў сельскагаспадарчым філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» начальнік філіяла Валерый Канстанцінавіч Міхалькевіч адзначыў, што па валавой вытворчасці малака гаспадарка лідзіруе ў раёне (18 508 тон, 113,4% да 2016 года), у сярэднім ад кожнай каровы атрымалі па 6 112 кілаграмаў малака (+533 кілаграмы). Рэалізавана малака 16 452 тоны, у тым ліку сортам экстра – 37,7%, вышэйшым – 35,6%, першым  – 26,7%. Выручка ад рэалізацыі малака склала  2 243 тысячы рублёў (148,5%). Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы – 718 грамаў (+45 грамаў). Валерый Канстанцінавіч акрэсліў шэраг праблемных пытанняў, над якімі неабходна працаваць калектыву сельгасарганізацыі, у іх ліку  павышэнне якасці прадукцыі, захаванасць маладняку буйной рагатай жывёлы, аднаўленне дойнага статка і іншыя. Добрых вынікаў у рабоце дасягнулі ветэрынарны ўрач СГФ Казімір Тадэвушавіч Сасноўскі, аператар машыннага даення Святлана Мікалаеўна Туравец, жывёлаводы Ірына Аляксандраўна Кулажанка, Кацярына Паўлаўна Трызна, Таццяна Мікалаеўна Сіддзікава і іншыя.

Начальнік сельгасфіліяла падзякаваў калектыву за сумленную працу і шэрагу работнікаў уручыў грашовыя прэміі. Дыпломамі і падарункамі ад Слуцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК  адзначаны некаторыя працаўнікі гаспадаркі. Канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці падтрымала добры настрой працаўнікоў.

Вынікі работы ў жывёлагадоўчай галіне за мінулы год падвялі і ў ААТ  «Вясейскі Пакроў». Дырэктар сельгасарганізацыі Людміла Аляксееўна Савановіч акрэсліла шэраг  пытанняў, накіраваных на павышэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі ў гаспадарцы. Працаўнікі, якія дасягнулі станоўчых вынікаў у рабоце, заахвочаны кіраўніцтвам ААТ «Вясейскі Пакроў» і райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У іх ліку – калектывы малочнатаварнай фермы №1 аг. Вясея (загадчыца Святлана Мікалаеўна Ганчарэвіч) і таварнай фермы №5 в. Муравішчына (загадчык Наталля Барысаўна Трафімовіч).  Аператары машыннага даення Лілія Фёдараўна Трафімовіч і Любоў Іванаўна Цімафіевіч у сярэднім ад кожнай каровы атрымалі больш за 10 тысяч кілаграмаў малака. Высокія паказчыкі ў рабоце ў аператараў машыннага даення Тамары Анатольеўны Каржэвіч, Наталлі Іванаўны Касяковай, Таццяны Мікалаеўны Ванкевіч, Таццяны Рыгораўны Бандарэнка, Міхаіла Мікалаевіча Суліма, Наталлі Сяргееўны Ганчарэвіч, Галіны Анатольеўны Аніслаўскай, Вольгі Мікалаеўны Губчык. Добрых вынікаў дасягнулі жывёлаводы Дзмітрый Мікалаевіч Трафімовіч, Таццяна Уладзіміраўна Краўчук. 

Першы намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Яўгенавіч Лешчанка наведаў малочнатаварны комплекс аг. Мялешкі ААТ «Вясейскі Пакроў», сустрэўся з працоўным калектывам. Уладзімір Яўгенавіч расказаў пра вынікі работы сельскагаспадарчай галіны Случчыны ў мінулым годзе. Ён адзначыў, што працаўнікі жывёлагадоўчай галіны раёна на працягу года дасягалі высокіх вытворчых паказчыкаў, паспяхова выконвалі пастаўленыя задачы. Слуцкі раён лідзіруе ў вобласці па валавой вытворчасці малака – 171 996 тон малака (103,6% да ўзроўню 2016 года) і на шостай пазіцыі па ўдоі малака ад каровы – 6 130 кг. Штогод у раёне паляпшаюць умовы працы для жывёлаводаў, рэканструіруюць малочнатаварныя фермы, памяшканні для ўтрымання жывёлы, павышаецца прадукцыйнасць працы.

У ходзе акцыі «Наш жывёлавод» у 2017 годзе памятнымі сувенірамі ад Слуцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК на фермах былі ўшанаваны 334 чалавекі. Акцыя працягваецца.

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения