Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Аб уборцы бульбы, цукровых буракоў, кукурузы ў нашым раёне

13.10.2022
У восень – работ восем. Гэта добра ведаюць аграрыі. Уборка бульбы, цукровых буракоў, кукурузы, тых жа яблык, а яшчэ – сяўба азімых, кармы для жывёлы – як заўжды клопат працаўнікоў сельгасарганізацый.

Як спраўляюцца з гэтымі работамі ў нашым раёне, расказала начальнік аддзела вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Слуцкага райвыканкама Марына ПРАКАПОВІЧ:

– Адзін з важнейшых стратэгічных прадуктаў, які патрэбна вырабіць, – гэта цукар. Таму вялікая ўвага, як заўсёды, – уборцы цукровых буракоў. Сёлета плошчы пад гэтую культуру павялічылі амаль на 600 гектараў. 

Салодкія караняплоды ўжо ўбраны на 42% адведзеных плошчаў. Пры ранняй уборцы – у пачатку верасня – яны больш цукрыстыя. Таму некаторыя сельгасарганізацыі імкнуліся выбраць іх раней. Тым больш, што за раннюю ўборку даецца надбаўка 20% ад цукроварафінаднага камбіната. 

Радуе, што цукрыстасць буракоў сёлета вышэйшая (16,4). Канечне, паспрыяла і надвор’е, але і заслугі аграрыяў адзначу таксама. Ураджай нядрэнны, а таму вялікая ўвага – і своечасовай адгрузцы цукровых цуракоў на камбінат.

Бульба сабрана з 66% адведзеных плошчаў. Яе ўраджайнасць – 257 ц/га. 

Плошчы пад кукурузу сёлета павялічаны да 25 тысяч гектараў, 6 400 гектараў з іх было пасеяна на зерне. 

Падчас ўборкі спецыялісты вызначаюць палеткі, дзе можна ўбіраць на зерне, а дзе – на сілас. Насенне царыцы палёў штогод закупляем новае, у тым ліку 70% – замежнай селекцыі. 

На корм жывёле ўбралі больш за 68% плошчаў, занятых кукурузай. 

Усе сельгасарганізацыі прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне, якое плюшчым або сушым, каб потым выкарыстаць для вытворчасці камбікармоў. 

На павестцы дня – і кармы для жывёлы. 

Амаль на 30 тысяч тон больш, чым на аналагічны перыяд мінулага года, нарыхтавалі сенажу, праводзяцца работы па сіласаванні. Сіласу таксама плануем нарыхтаваць больш, чым летась.

Канечне, трэба падкасіць усе травы, каб яны «пайшлі» на зімоўку. Для адных сельгасарганізцый гэта будзе чацвёрты ўкос траў, для іншых – пяты. Плануецца, што частка зялёнай масы будзе закладзена ў сянажныя ямы, а частка – у стрэйч-плёнку. А гэта – дадатковыя кармы.

Завяршаем сяўбу азімых збожжавых і зернебабовых культур. Рыхтуем насенне да яравой сяўбы. 

Наталля ГРАМЫКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения