Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Промышленность

Адпавядаць запытам насельніцтва

11.12.2017
Мінская вобласць лідзіруе ў краіне па аб’ёме рэалізацыі і відах бытавых паслуг. Адны з лепшых паказчыкаў у гэтай сферы – у ААТ «Слуцкая фабрыка пашыву адзення».
Сёння арганізацыя з’яўляецца шматпрофільнай і аказвае насельніцтву больш за 15 відаў бытавых паслуг: цырульня, пральня, хімчыстка, рамонт і пашыў адзення, фарбаванне аўтамабіляў, устаноўка шклопакетаў, аказваецца поўны комплекс рытуальных паслуг, рамонт адзення, рамонт і тэхабслугоўванне бытавой тэхнікі і іншыя.
 
 
Бытавыя паслугі сельскаму насельніцтву ААТ «Слуцкая фабрыка пашыву адзення» аказвае праз 21 комплексны прыёмны пункт, у аддаленых  і маланаселеных вёсках арганізавана выязное абслугоўванне: раз на тыдзень спецыялісты прадпрыемства прымаюць заказы ў насельніцтва. Для інвалідаў магчыма абслугоўванне на даму. Дарэчы, у сферы бытавых паслуг існуе адзіны нумар тэлефона 167, па якім можна заказаць тыя ці іншыя паслугі.
 
 
– Мы стараемся адпавядаць запытам насельніцтва, – адзначае дырэктар ААТ «Слуцкая фабрыка пашыву адзення» Аляксандр Мікалаевіч Валатовіч. – Зараз ідзе мадэрнізацыя абсталявання хімчысткі. Для аказання сельскаму насельніцтву дапамогі ў апрацоўцы ўчасткаў у нас на «ўзбраенні» ёсць бульбасаджалкі, бульбакапалка, плугі, культыватары.
 
 
Актыўна развіваюцца на Случчыне і кропкі грамадскага харчавання: у кастрычніку адкрылі закусачную «Лепім самі» ў Слуцку і сеткавы аб’ект «Еда&Кофе» ў Шышчыцах. Нядаўна перакваліфікаваны магазін-склад «PROзапас» ужо даказаў сваю эфектыўнасць. Па словах дырэктара гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Слуцкая база аблспажыўсаюза» Віктара Іванавіча Гурыновіча, сярэдняя сума чэка павялічылася практычна ў два разы. У планах прадпрыемства – пашырэнне асартыменту прадукцыі ў сельскіх магазінах. У малых населеных пунктах асаблівая ўвага надаецца рабоце аўталавак.
 
 
Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения