Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Промышленность

10 июня – День работников легкой промышленности

09.06.2018
Уважаемые работники и ветераны легкой промышленности района!
От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем работников легкой промышленности!
Сегодня трудно представить наш быт без продукции, производимой предприятиями легкой промышленности. Наличие современных товаров повседневного пользования – одна из  составляющих жизнедеятельности любого общества, основа качества жизни человека.
В настоящее время, внедряя новейшие технологии, ориентируясь на спрос потребителя, вы расширяете ассортимент и улучшаете качество продукции, что, несомненно, радует потребителей.
Желаю вам крепкого здоровья, счастья и реализации всех намеченных планов! Мира, добра и благополучия вам и вашим близким!

Председатель Слуцкого районного исполнительного комитета  А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.


НА ЗДЫМКУ: вышывальшчыца Юлія Іванаўна Свірыдава.


На РУП «Слуцкія паясы» не спыняецца творчы працэс: прадпрыемства радуе новымі відамі прадукцыі, арыгінальнымі вырабамі. 

«Разнастайнасць асартыменту, можна сказаць, адзін з асноўных кірункаў маркетынгавай стратэгіі «Слуцкіх паясоў», – гаворыць дырэктар прадпрыемства Ларыса Іванаўна Тарасава. – Імкнёмся захоўваць свой стыль, выпускаем шмат прадукцыі, стылізаванай узорамі знакамітых слуцкіх паясоў, вышыўкай, знаходзім іншыя творчыя рашэнні. Прыемна адзначыць, што свой уклад у абнаўленне асартыменту, выраб новай прадукцыі ўносяць маладыя спецыялісты прадпрыемства».
Напрыклад, творча, натхнёна, таленавіта працуе мастак па вышыўцы Вольга Ігараўна Кавалькова. На прадпрыемстве яна нядаўна, а ўжо колькі цікавых творчых знаходак на яе прафесійным рахунку. Начальнік швейнага цэха «Слуцкіх паясоў» Наталля Анатольеўна Дубалека паказала мне некаторыя з вырабаў, зробленых па эскізах Вольгі Кавальковай: калекцыя цудоўных пано, аздобленых вышыўкай з выявамі фрагментаў слуцкіх паясоў, вышыванае пано «абярэг сям’і». А якая прыгажосць калекцыя падушачак таксама  з узорамі слуцкіх паясоў! Тэхналогію вырабу гэтай і іншай прадукцыі мастак распрацоўвала сумесна з вопытным інжынерам-канструктарам Наталляй Сямёнаўнай Валадзько. 
І яшчэ шмат арыгінальных, можна сказаць, мастацкіх навінак убачыла я на прадпрыемстве. 

У швейным цэху вырабляюць ільняную пасцельную бялізну, упрыгожаную вышыўкай,  з мярэжкай і без яе. Лён набываюць на Аршанскім ільнокамбінаце, з яго шыюць і сталовыя камплекты, таксама ўпрыгожаныя разнастайнай вышыўкай, сумкі, сукенкі, іншае адзенне. У ліку новых кірункаў на прадпрыемстве асвоілі выраб папак з ільнянога матэрыялу з вышыванымі фрагментамі слуцкага поясу – крэатыўна і стыльна. Як адзначыла Наталля Анатольеўна Дубалека, вышываная прадукцыя запатрабавана, гэта адзін з брэндаў «Слуцкіх паясоў». 
– Вопытныя спецыялісты, якія працуюць на нашым прадпрыемстве, дзеляцца сваім майстэрствам з маладымі працаўнікамі, –  гаворыць дырэктар РУП «Слуцкія паясы» Ларыса Іванаўна Тарасава.  – Радуе, што маладыя прызвычайваюцца да ткацтва, вышыўкі, мастацкіх промыслаў, цікавяцца гэтай справай. Яна нялёгкая, але тыя, хто ёй па-сапраўднаму захоплены, захоўваюць вернасць, працуюць плённа, з душой, надаюць прадукцыі новае гучанне, з улікам патрабаванняў часу, моды, рынку.
У кагорце маладых работнікаў прадпрыемства «Слуцкія паясы» вышывальшчыца Юлія Іванаўна Свірыдава. Яна працуе ў швейным цэху на вышывальнай машыне з праграмным кіраваннем. Юлія родам з Брэста, закончыла Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання. У Слуцк гэту прыгажуню прывяло каханне, Юлія выйшла замуж за случчаніна, уладкавалася на «Слуцкія паясы». Спачатку займалася вырабам сувенірных лялек з тканіны, але прыцягвала больш рухавая работа, з сучаснай тэхнікай. Так Юлія апынулася за вышывальнай машынай і ніколькі не шкадуе пра гэта. Авалодаць камп’ютарызаванай вышывальнай машынай дапамагалі вопытная вышывальшчыца Таццяна Мікалаеўна Шыловіч, начальнік швейнага цэха Наталля Анатольеўна Дубалека.  Аўтаматызаваная вышывальная машына па зададзеных праграме і малюнку працуе адразу на некалькіх палотнах, вышывальшчыца сочыць за дакладнасцю работы станка, якасцю вышываных узораў, у выпадку неабходнасці карэкціруе работу машыны з дапамогай камп’ютарнай устаноўкі. Юлія Свірыдава ўсміхаецца, гаворыць, работа па душы, падабаецца калектыў «Слуцкіх паясоў» – людзі ўважлівыя, добразычлівыя, старанныя.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.














К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения