Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Происшествия

Хроніка здарэнняў

11.09.2018
КРАДЗЯЖЫ. Двое работнікаў будаўнічага ўпраўлення №55 ААТ «Будтрэст №3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі» ўкралі з тэрыторыі прадпрыемства 9 кубічных метраў бетону.

З тэрыторыі былой вайсковай часці паблізу вёскі Адамова Слуцкага раёна двое зламыснікаў спрабавалі ўкрасці больш за  8 тон металаканструкцый з жалеза і чыгуну. Вартаўнік прадухіліў злачынства.

ІНТЭРНЭТ-ЗЛАЧЫНСТВА. Невядомы падчас перапіскі ў «Viber» прапанаваў  жыхару аграгарадка Весея набыць у яго мабільны тэлефон і пераканаў перавесці 520 рублёў на сваю банкаўскую картку. Як толькі грошы паступілі на картку, мабільны тэлефон зламысніка замаўчаў… 
Не будзьце такімі даверлівымі! 

ДА СМЕРЦІ ЗБІЎ БАЦЬКУ. 6 верасня ў кватэры ў Слуцку са шматлікімі слядамі пабояў быў знойдзены труп пенсіянера.

Паводле папярэдніх звестак, 4 верасня 66-гадовага пенсіянера ў сварцы збіў яго 44-гадовы сын, які нанёс не менш за 20 удараў па целе мужчыны. Падазраваны затрыманы. 

Узбуджана крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

ДТЗ. У Слуцкім раёне 10 верасня каля 5.00 53-гадовы мясцовы жыхар на аўтамабілі ВАЗ 21074 на 94-м кіламетры аўтадарогі Р-23 Мінск – Мікашэвічы наехаў на пешахода, 27-гадовага жыхара Слуцка, які выйшаў на праезную частку. Ён  быў у нецвярозым стане, без святлоадбівальных элементаў на адзенні. 

Пешаход з траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу. 

ПАЖАР. 11 верасня ў 0.16 на пульт дзяжурнага Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні старой гаспадарчай пабудовы на вуліцы 1-е Жніўня. У выніку пажару будынак згарэў цалкам.

Прычына ўзгарання высвятляецца.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения