Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Происшествия

Хроніка здарэнняў

21.03.2018
МАХЛЯРСТВА. Тройчы падмануў знаёмы 36-гадовага случчаніна, які працуе таксістам, на агульную суму 530 рублёў.

Падчас аднаго з рэйсаў мужчына разгаварыўся з пасажырам. Новы знаёмы  прапанаваў таксісту дапамогу ў аплаце штрафу, абяцаў, што суму можна будзе выплаціць за некалькі разоў. 

Пацярпелы перадаваў грошы тройчы. А калі пераканаўся, што ўвесь гэты час яго вадзілі за нос, звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Не будзьце такімі даверлівымі!

ХУЛІГАНСТВА. Трое падлеткаў апынуліся ў бальніцы пасля бойкі, якую ўчынілі 10 сакавіка за гарадскім Домам культуры ў Слуцку.

– Супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх і крымінальнага вышуку Слуцкага РАУС устаноўлены асобы, якія ўдзельнічалі ў бойцы, а таксама сведкі, – адзначыў намеснік начальніка Слуцкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Міхайлавіч Заяц. – Праводзіцца неабходны комплекс праверачных мерапрыемстваў, вызначаецца ступень цяжкасці нанесеных пацярпелым цялесных пашкоджанняў.

Пасля заканчэння праверкі яе матэрыялы будуць накіраваны ў Слуцкі раённых аддзел Следчага камітэта Беларусі для прававой ацэнкі ў рамках дзеючага заканадаўства.

КРАДЗЯЖЫ. Невядомы пранік у склеп і хлеў у двары аднаго з прыватных дамоў вёскі Барок, украў 25 слоікаў кансервацыі, 10 кг яблыкаў, 100 кг бульбы, 100 кг торфу і іншае.
Серыю крадзяжоў учынілі двое непаўналетніх. З некалькіх дамоў-дач ў вёсцы Буслаўка ўкралі электраінструменты,  веласіпед і іншую маёмасць. Узбуджана крымінальная справа.

ЗАБОЙСТВА. У адным з інтэрнатаў Слуцка падчас бытавой сваркі жанчына 1955 г. н. ударыла нажом у вобласць грудной клеткі свайго мужа, пенсіянера 1954 г. н.

Хуткую дапамогу жанчына выклікала сама. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны.
У поле зроку міліцыі сям’я раней не трапляла, скаргаў на іх з боку суседзяў не было. Папярэдні медыцынскі агляд паказаў, што жанчына была цвярозай. Жанчына затрымана, праводзяцца экспертызы. Узбуджана крымінальная справа.

ДТЗ. 20 сакавіка на трасе Р23 Мінск – Мікашэвічы недалёка ад вёскі Гарадзішча пяць легкавых аўтамабіляў сутыкнуліся з уборачнай машынай «Broddway», якую буксіраваў самазвал дарожнікаў.

На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения