Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Происшествия

Хроніка здарэнняў

18.04.2018
У мінулыя выхадныя на Случчыне адбылося тры пажары, на жаль, не абышлося без ахвяр.

16 красавіка ў 18.07 у Слуцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў вёсцы Гольчычы. На месцы здарэння ў пакоі на ложку ратавальнікі знайшлі абгарэлы труп гаспадара, пенсіянера, які пражываў адзін. 

У выніку пажару агнём знішчаны дах, пашкоджана маёмасць, сцены і перакрыцці.  Прычына пажару ўстанаўліваецца. 
17 красавіка каля 14 гадзін каля могілак у вёсцы Цалевічы загараэўся аўтамабіль «Аўдзі». У выніку пажару частка салона аўтамабіля выгарала знутры. Найбольш верагоднай прычынай узгарання з'яўляецца кароткае замыканне электраправодкі. 
У гэты ж дзень у 21.10 паступіла паведамленне аб загаранні дома ў вёсцы Вялікая Сліва. У выніку пажару знішчаны дах дома, веранда, знутры выгарала кухня. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара дома (курэнне). 

Паважаныя случчане, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі, рэкамендуе ў кожным жылым пакоі ўстанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пры ўзнікненні любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 ці 112!
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения