Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!

03.07.2021
3 ліпеня наша краіна адзначае адно з важнейшых святаў – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта свята – сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за сучаснасць і будучыню нашай Радзімы.

Мы ганарымся сваёй краінай, ганарымся яе прыродай і тымі рукатворнымі цудамі, што стварылі нашы продкі, традыцыямі і культурай, сучаснымі дасягненнямі. Памятаем і шануем гісторыю і смела глядзім у будучыню.

Мы спыталі ў случчан, чаму яны ганарацца Беларуссю?

Яна КАЛЯДКА, студэнтка:

– Я ганаруся сваёй Радзімай, вельмі люблю Беларусь. Ведаю, што перажыла наша краіна для таго, каб мы, маладыя, мелі шчаслівую сучаснасць і будавалі будучыню. У Беларусі створаны ўмовы, каб самарэалізавацца, вучыцца, развівацца, атрымаць прафесію, працаўладкавацца, ствараць сем'і.

Тут ёсць усё, каб жыць і радавацца, калі не сядзець і шукаць што ў нас дрэнна, а адкрыць вочы і ўбачыць тыя магчымасці, якія ёсць у нас у краіне для кожнага. А яшчэ трэба заўсёды памятаць, што толькі ад нас залежыць, што застанецца нашым нашчадкам.






Фёдар САЛАВЕЙ, галоўны эканаміст філіяла  «Падсобная сельская гаспадарка» Слуцкага мясакамбіната:

– Я люблю сваю краіну, ганаруся ёю за стабільнасць, парадак, чысціню і міралюбівасць. За  дзяржаўную сацыяльную палітыку – дапамогу маладым і мнагадзетным сем’ям, пажылым, адзінокім, інвалідам. За падтрымку  маладых спецыялістаў, вучоных, таленавітай моладзі. У нашай краіне створаны роўныя ўмовы для вядзення бізнесу, у нас збераглі, пераабсталявалі многія прадпрыемствы савецкіга часу, якія працуюць, з году ў год павышаючы свае магутнасці. Развіваецца і аграрны комплекс, са сваёй  сацыяльнай інфраструктурай і аграсядзібамі. Тут, на вёсцы, ствараюцца такія ж умовы  для камфортнага пражывання, як у горадзе, і робіцца ўсё, каб маладыя людзі замацоўваліся на вёсцы, працавалі і жылі годна.





Вераніка ГАДУН, намеснік дырэктара Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:

– Люблю сваю краіну за стабільнасць і парадак, за клопат пра людзей, за ўпэўненасць у заўтрашнім дні, у будучыні. Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава: створаны ўмовы для развіцця дзяцей і моладзі, прымаюцца меры па падтрымцы мацярынства, у полі зроку і людзі сталага ўзросту.  У нас прыгожыя гарады і вёскі, развіваецца эканоміка,  будуецца жыллё. Усё гэта садзейнічае паляпшэнню дабрабыту насельніцтва. Мы ганарымся тым, што жывём на сваёй зямлі, не залежым ні ад каго і разлічваем на ўласныя сілы.





Генадзій Паніч, ветэран Узброеных Сіл:

– У Беларусі ёсць  чым ганарыцца: гэта не толькі багатая гісторыя, культура, а і сучаснае жыццё – у мірнай, стабільнай, сацыяльна арыентаванай дзяржаве. У нашай краіне вызначаны немалыя сацыяльныя гарантыі для людзей. Напрыклад, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. З вялікім клопатам ставяцца да ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сіл, гарантаваная выплата заработнай платы працаўнікам, пенсій – ветэранам. Для моладзі колькі прэферэнцый, субсідзіруецца будаўніцтва жылля для мнагадзетных сем’яў і многае іншае. Усё гэта мы, жыхары Беларусі, павінны цаніць і клапаціцца, каб дасягненні дзяржавы памнажаліся, каб ніхто не мог нашкодзіць нам. Абяцанкі некаторых заходніх краін пра райскае жыццё ў выпадку змены дзяржаўнага курсу, канечне, фантасмагорыя. Мы самі пра сябе павінны клапаціцца, думаць пра дзяцей і будучыню сваёй краіны. 
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения