Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Вольга Міхаленя: "У мяне цудоўная прафесія"

08.03.2021
– У мяне самая цудоўная прафесія! – Вольга не скрывае сваіх эмоцый. – Ніколечкі не шкадую, што стала акушэркай. Мы першымі прымаем на гэтым свеце нованароджаных дзетак, гэта сапраўдны цуд.

Вольга Мікалаеўна Міхаленя акушэрка абсервацыйнага паста акушэрскага аддзялення Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы, гаворачы больш даступнай мовай, яна ўдзельнічае ў аказанні акушэрскай дапамогі парадзіхам  перад, падчас родаў і пасля іх.

– Гэта важная і нялёгкая справа, кожны дзень адказваеш за здароўе, жыццё жанчын і дзетак, – гаворыць Вольга Мікалаеўна. – Але і шчасця колькі! Працуем у тандэме з урачамі-акушэрамі-гінеколагамі. У нашым аддзяленні выдатныя, вопытныя спецыялісты, неабходнае абсталяванне. Усё робіцца, каб і мамы, і немаўляткі  былі здаровымі, адчувалі сябе камфортна.

Колькім дзецям Вольга Мікалаеўна дапамагла з’явіцца на свет, яна не лічыла, аднак, вядома, далёка не аднаму дзясятку  хлопчыкаў і дзяўчынак, працуе ў гэтым аддзяленні больш за 20 гадоў. Акушэрка расказвае, што прафесійны вопыт пераймала ў калегі Ірыны Аляксандраўны Краўчанкі.  Акрамя ведаў і навыкаў, на думку маёй суразмоўцы, прафесія акушэркі патрабуе рашучасці, сканцэнтраванасці, трэба ўмець хутка рэагаваць на сітуацыю, а яшчэ быць нядрэнным псіхолагам: рэакцыя жанчын на гэты адказны момант у жыцці розная, кагосьці з парадзіх трэба супакоіць, кагосьці – падбадзёрыць, прыдаць упэўненасці ў сваіх сілах.

Мая суразмоўца падзялілася, у сярэднім штомесяц у аддзяленні з’яўляюцца на свет 15 – 30 дзяцей. Бывае, «зацішна», як у гэтыя дні – менш парадзіх, а здараецца і наадварот. Хлопчыкаў і дзяўчынак цяпер нараджаецца прыкладна аднолькава. Акушэрка прызнаецца, што толькі аднойчы давялося прымаць роды двайнят – у жанчыны з Салігорска. Дзеткі былі неданошаныя, аднак слуцкія медыкі паспяхова справіліся з задачай.

Калегі гавораць пра Вольгу Мікалаеўну, што яна надзейны сябар і ў рабоце, і ў жыцці. Родам яна з Гомельшчыны,  пераехала з бацькамі на Случчыну пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэта прыгожая жанчына сама шчаслівая мама і жонка, разам з мужам выхоўваюць сыноў Дзмітрыя і Мацвея, якія вучацца ў школе.

Мая субяседніца надзелена энергічным, адкрытым характарам, расказвае, не любіць сядзець без справы. А яшчэ яна быццам яркае вясновае сонейка адорвае акружаючых радасцю, пазітывам, душэўнай цеплынёй.

Такая акалічнасць, падчас вучобы ў Мінскім медвучылішчы ў адной з аўдыторый Вольга прачытала на стэндзе радкі:

И нет профессии человечней на всех земных материках,
Когда лежит все человечество у акушерки на руках…

Яны сталі рашаючымі ў выбары прафесіі, галоўнымі ў працы і жыцці маёй гераіні…

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения