Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

«Восеньскі кірмаш» завітаў да нас. Як прайшло свята ў дзіцячым садзе-яслі №20

22.09.2020
Знаёмства дзяцей з гісторыяй роднай Беларусі, яе культурай, традыцыямі і абрадамі, народнай творчасцю ў дзіцячым садзе больш актыўна за ўсё адбываецца шляхам знаёмства з фальклорнымі святамі. Восенню самы яркі з іх – «Восеньскi кiрмаш».

Вось і да нас, у яслі-сад №20, 16 верасня завітаў «Восеньскi кiрмаш». Людзей назбіралася багата: мамы і таты, бабулі і дзядулі, брацікі і сястрычкі прыйшлі падтрымаць маленькіх артыстаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі танцавалі, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ігралі на музычных інструментах, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі беларускія песні. 

 

Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Сустрэчы выхаванцаў з прыгажуняй Восенню, Гаспадыняй, Лявоніхай і Лявонам былі напоўнены ўсмешкамі і звонкім дзіцячым смехам.


Гучала музыка, стаялі багата накрытыя сталы з садавінай і агароднінай, хатняй выпечкай, мёдам і варэннем, саленнямі і грыбамі. 


Былі на кірмашы і вырабы з прыроднага матэрыялу. Гандаль прысмакамі і дарамі восені ішоў бойка і з цудоўным настроем. Працавала бяспройгрышная латарэя.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам святочнага мерапрыемства: нашым выхаванцам, іх бацькам і ўсяму калектыву ясляў-сада.




Павесяліліся дзеці і госці кірмаша ад душы!



Алена ЖЫВАГЛОД,
загадчык ДУА «Яслі-сад №20 г. Слуцка».
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения