Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Общество

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў з Днём народнага адзінства

17.09.2021
 Дарагія случчане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства! Свята стала сведчаннем суверэннага права беларускага народа, аб’яднанага агульнымі духоўнымі і культурнымі традыцыямі, жыць у незалежнай дзяржаве.  

Міралюбівасць, гасціннасць, узаемаразуменне, узаемапавага, добрасуседства і згуртаванасць – спрадвечнымі прынцыпамі беларусаў можна захапляцца і варта ганарыцца. У нашай краіне  рэалізоўваюць свае магчымасці і здольнасці прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, культур, прафесій, узростаў – і гэту каштоўнасць неабходна шанаваць і аберагаць. Мы розныя, а Беларусь у нас – адна!

Няхай свята  ўзбагачаецца новымі здабыткамі, заснаванымі на лепшых якасцях беларускага народа і нацыянальных традыцыях, імкненні зберагчы і прымножыць спадчыну, умацаваць эканамічны, тэхналагічны і інтэлектуальны патэнцыял. У нашым адзінстве і згуртаванасці – паспяховасць будучыні.

Жадаю вам, шаноўныя, згоды і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах на карысць Беларусі.

З павагай
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Валянціна РАЖАНЕЦ.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения