Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціны РАЖАНЕЦ з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23.02.2022
Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Узброеных Сіл, ваеннаслужачыя, дарагія случчане!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!  Гэта свята сімвалізуе патрыятызм, мужнасць, стойкасць, вернасць воінскаму абавязку і адданасць Радзіме.

 У гістарычны летапіс залатымі літарамі ўпісаны імёны тых, хто не шкадуючы жыцця абараняў Радзіму ад ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны і набліжаў светлы пераможны дзень. Нізкі паклон ім і наша шчырая ўдзячнасць. Нашчадкі герояў захоўваюць лепшыя традыцыі, цяперашнія ваеннаслужачыя паспяхова авалодваюць ведамі і воінскімі спецыяльнасцямі, умацоўваюць абараназдольнасць арміі, надзейна ахоўваюць мір і спакой.

 Са святам вас, шаноўныя землякі! Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх высакародных справах, міру і згоды!


З павагай дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
В.В. РАЖАНЕЦ.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения