Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Ветэраны Случчыны – у пераможцах

20.08.2020
На фота: Міхаіл Тарасевіч з жонкай Марыяй.


Ветэраны Случчыны зноў радуюць сваімі поспехамі, прычым, на абласным узроўні.

Па выніках абласнога конкурсу  «Іх подзвіг жывы ва ўспамінах», прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі, Слуцкая раённая арганізацыя ветэранаў адзначана Граматай абласнога савета ветэранаў у намінацыі «Стварэнне відэаматэрыялаў асабістых успамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны». На конкурс былі прадстаўлены відэаматэрыялы з успамінамі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Ціханавіча Дзюбы.

А ў намінацыі «Літаратурныя творы ветэранаў» пераможцам абласнога конкурсу стаў член пярвічнай ветэранскай арганізацыі Слуцкага РАУС, стараста вёскі Волашава Міхаіл Міхайлавіч Тарасевіч. Ён адзначаны дыпломам і падарункам. На конкурс быў прадстаўлены  твор М.М. Тарасевіча «Дарогамі вайны», у аснову якога пакладзены ўспаміны бацькоў яго жонкі – Вайцаховічаў. Прыемна адзначыць, што Міхаіл Міхайлавіч пастаянны пазаштатны аўтар «Слуцкага краю» ўжо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, яго разнастайныя матэрыялы рэгулярна друкуем на старонках нашага выдання.

З перамогамі слуцкіх ветэранаў павіншавала намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, падкрэсліўшы плённую работу раённай ветэранскай арганізацыі, грамадскую актыўнасць, працавітасць ветэранаў Случчыны, іх творчы падыход да справы, адданасць роднаму краю,  Беларусі. Яна ўручыла грамату Мінскага абласнога савета ветэранаў старшыні Слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў Валянціне Сцяпанаўне Відлога, дыплом і падарунак ад абласной арганізацыі ветэранаў – Міхаілу Міхайлавічу Тарасевічу.





Наталля СЕЛЯЗНЁВА.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения