Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Ваенныя хімікі дапамагаюць

04.06.2020
 Прафілактычныя меры ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй прымаюцца ва ўстановах і арганізацыях Случчыны. Дапамогу аказалі і ваенныя хімікі. Два дні працавалі ў Слуцку разлікі зводнага батальёна 8-й брыгады радыяцыйна-хімічнай і біялагічнай абароны. Правялі дэзінфекцыю ў Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы і 30-й асобнай чыгуначнай брыгадзе.



Натуральна, што ў брыгадзе чыгуначнікаў прыняты ўсе неабходныя меры бяспекі, узмоцнены прапускны рэжым, выконваюцца рэкаменда­цыі медыкаў, санітарнай службы. Начальнік медыцынскай часці 30-й асобнай чыгуначнай брыгады капітан медыцынскай службы Віктар Чаканару расказаў, што па заяўцы ў Міністэрства абароны 26 мая ў брыгаду прыбыў дэзінфекцыйны разлік для прафілактычнай апрацоўкі казармаў і іншых памяшканняў.

– Акрамя таго, што мы сваімі сіламі штодня праводзім дэзінфекцыю ўсіх памяшканняў, месцаў нясення службы, прыцягнулі і такі разлік, – паведаміў начмед. – Апрацаваны месцы для пражывання, медыцынскі пункт, палаты, кабінеты, лесвічныя пралёты, вучэбны пункт. Сітуацыя ў нас штатная, ваеннаслужачыя хварэюць не больш звычайнага. 


Старшы лейтэнант Дзмітрый Прыхадоўскі, начальнік штаба, намеснік камандзіра кадра-дымавога батальёна 8-й брыгады радыяцыйна-хімічнай і біялагічнай абароны патлумачыў:

– Мы працуем у Слуцку другі дзень. Ужо прадэзінфікаваны Слуцкая ЦРБ, філіял 25-га арсенала ракетна-артылерыйскага ўзбраення, сёння мы ў 30-й чыгуначнай брыгадзе. Дезінфекцыйныя работы праводзім ва ўстановах аховы здароўя, напрыклад, у абласных бальніцах у Мінску і Бараўлянах, у шпіталях, а таксама мы дзейнічаем у інтарэсах Міністэрства ўнутраных спраў: праведзена апрацоўка папраўчых калоній у Жодзіне, Навасадах, Бабруйску, ізалятары папярэдняга зняволення ў Мін­ску. Апрацоўваем 0,15% растворам дзветрэціасноўнай солі гіпахларыта кальцыя (дтс гк), які знішчае хвароба­творныя арганізмы і бактэрыі, бяс­шкодны для чалавека. Галоўнае, і далей выконваць усе прафілактычныя меры. 

Ваенныя хімікі аснашчаны штатнымі і спецыяльна падрыхтаванымі камплектамі спецыяльнай апрацоўкі, сучаснымі сродкамі індывідуальнай аховы патрэбнага класа. Яны апра­цоўваюць дэзрастворам будынкі і аб’екты як са знешняга боку, так і ўнутры, а таксама ўчасткі мясцовасці, дарог, тэхніку і іншыя аб’екты.

Ірына ШЧАРБОВІЧ.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения