Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў на мемарыяльным комплексе ў Слуцку

03.07.2020
 Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, праходзілі сёння ў Слуцку. Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, прадстаўнікі  працоўных, грамадскіх арганізацый, моладзь, вайскоўцы ўсклалі кветкі да памятных знакаў воінам-вызваліцелям, воінам-інтэрнацыяналістам, ахвярам Слуцкага гета, памятніку Г.К. Жукаву.
 
На мемарыльным комплексе адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выступаючы на мітынгу, старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, падкрэсліў, што сёння наша галоўнае дзяржаўнае свята. У гэты дзень мы ўшаноўваем подзвіг бацькоў і дзядоў, якія абаранілі радзіму ад лютага ворага.
 
-Мы 76 гадоў жывём пад чыстым небам. У імя святой памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны мы абавязаны захаваць мір і незалежнасць сваёй зямлі. Мы павінны імкнуцца знайсці новыя шляхі і   метады будавання партнёрскіх узаемаадносін, падтрымання непарушнасці тых добрых традыцый, якія ўжо склаліся. Выканаць гэту важную місію - значыць годна супрацьстаяць выкліку новых канфліктаў - ваенных, інфармацыйных, эканамічных. Беларусь - мірная, незалежная дзяржава. Наш суверэнітэт - гэта людзі, якія шчыра і сумленна выконваюць сваю працу, - адзначыў кіраўнік раёна.

Ён павіншаваў случчан са святам, жадаў здароўя, дабрабыту, каб неба над Случчынай і Беларуссю заўсёды было мірным.

Мінутай маўчання ўдзельнікі мітынгу ушанавалі памяць пра загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да брацкіх магіл. У памяць аб велічным подзвігу бацькоў і дзядой салютавалі вайскоўцы.

Увечары на пляцоўцы каля ГДК адбудзецца святочны канцэрт, затым разам мы будзем спяваць Дзяржаўны гімн, а потым - феерверк!
Са святам, дарагія землякі!













































































К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения