Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Урачыстасць з нагоды Дня абаронцаў Айчыны адбылася ў гарадскім Доме культуры

22.02.2022
 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – сапраўды ўсенароднае свята, якое мае вялікае значэнне для кожнага беларуса. Надзейнае забеспячэнне нацыянальнай бяспекі – гэта залог дабрабыту ўсёй дзяржавы, мірнага і шчаслівага жыцця кожнага з нас. У гарадскім Доме культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная святу мужнасці, доблесці, славы.

Першы намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Крыжаноўскі адзначыў:

– У гэты дзень мы аддаём даніну павагі воінам, якія навучылі нас перамагаць і не здавацца. Ушаноўваем тых, хто стаяў і стаіць на абароне Радзімы.  Гэтае свята ўжо даўно набыло статус народнага, таму што ўсіх нас аб'ядноўвае высокае пачуццё адказнасці за захаванне мірнага і спакойнага жыцця на роднай зямлі.

Пры звароце са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Вякамі наш народ змагаўся за сваю зямлю, за незалежнасць і суверэнітэт. Мы атрымалі, мы дабіліся гэтай незалежнасці. І сёння момант, калі трэба гэтую незалежнасьць абараніць. Мір – гэта абсалютная каштоўнасць для беларусаў, найважнейшая. І для яго захавання нам усім неабходна прыкласці каласальныя намаганні».



Для кожнага з нас незалежнасць Айчыны – гэта найпершы і святы абавязак, таму што мы стаім на варце не проста геаграфічных межаў дзяржавы, а нашай будучыні, культуры, маральнасці і веры.

Уладзімір Крыжаноўскі павіншаваў усіх са святам  і ўручыў узнагароды тым, хто ўносіць годны ўклад у развіццё Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, умацаванне аўтарытэту і прэстыжу ваеннай службы. У іх ліку – старшы афіцэр мабілізацыйнага аддзела ваеннага камісарыята Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Сяргей Каляда, член савета Слуцкай раённай арганізацыі імя Маршала Г.К. Жукава Беларускага саюза афіцэраў Леанід Дзідэнка, вядучы інжынер па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў і збудаванняў тылу в/ч 18662 Валянцін Ясімчык і іншыя.

Завяршылася ўрачыстасць вялікім канцэртам калектываў Случчыны.

У гэты ж дзень вайскоўцы Слуцкага гарнізона, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый ускласці кветкі да брацкіх магіл на мемарыяльным комплексе Слуцка, да памятных знакаў воінам-вызваліцелям і воінам-афганцам, да помніка Маршалу Савецкага Саюза, Герою Г.К. Жукаву.






















Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения