Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

На Случчыне дзетак нарадзілася больш, чым летась

15.10.2020
За 9 месяцаў гэтага года  ў аддзеле ЗАГС Слуцкага райвыканкама зарэгістраваны 594 нованароджаныя, на 32 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. З іх 475 – у горадзе, 119 – у сельскай мясцовасці. Сярод нованароджаных 314 хлопчыкаў і 280 дзяўчынак. У сямі сем'ях случчан нарадзіліся двайняты.

У 200 сем'ях случчан з'явіліся першыя дзеткі. 264 сям'і папоўніліся другім дзіцем, трэцім – 89 сям’яў. Чацвёртыя дзеткі нарадзіліся ў 25 сем'ях, пятыя – у 8-мі.  Ёсць на Случчыне і сем'і, дзе выхоўваюць шасцёра дзяцей (1), сямёра (3), васьмёра (2) і дванаццаць (1).

Сярод імён, якімі называюць нованароджаных, пераважаюць: Арцём (23), Цімафей (15), Максім (14), Аляксей і Іван (13). Сярод найбольш рэдкіх – Аўгуст, Арманд, Мілад, Мілан, Рустам, Эрык і Фадзей.

Сярод жаночых імён лідзіруюць: Сафія (14), Аляксандра (13) і Ксенія (12). Крыху радзей случчане нованароджаным дзяўчынкам даюць імёны Аліса, Анастасія, Ганна, Арына і Мілана (па 10). Сярод найбольш рэдкіх – Данута, Златаслава, Міра, Палінарыя, Эліна і Эмілі, Адрыана і Альбіна.

З пачатку года на Случчыне зарэгістравана 376 шлюбаў, з іх 314 у горадзе, 62 у сельскай мясцовасці. Сярод зарэгістраваных шлюбаў – 17 з грамадзянамі іншых краін: Расійскай Федэрацыі (12), Украіны (4), Рэспублікі Польшча (1), Літоўскай Рэспублікі (1), адзін – з асобай без грамадзянства.

Скасаваны 64 шлюбы, на 6 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

За 9 месяцаў гэтага года з жыцця пайшлі  1 105  жыхароў раёна.

Падрыхтавала Наталля ГРАМЫКА.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения