Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Тэлефанавалі старшыні райвыканкама

30.05.2020
На мінулым тыдні старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі правёў прыём грамадзян і «прамую лінію». 

Звярнуліся жыхары вёскі Покрашава: па вуліцы Губіна мянялі апоры асвятлення, цяпер з васьмі свяцільняў гараць толькі чатыры. Як патлумачылі ў электрасетках, у населеным пункце вядзецца рэканструкцыя лініі электраперадачы, таму ўсе свяцільні не гараць. Плануецца, што работы будуць завершаны ў канцы чэрвеня.

Жыхарка горада будуе кватэру ў адной са шматпавярховак горада на першым паверсе і прасіла, каб ёй дазволілі абсталяваць падвал у гэтым жа пад’ездзе. 

Жыхарка аграгарадка Вясея не задаволена якасцю вады, свідравіна на балансе адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі Аграсэрвіс». Ды вокны ў пад’ездзе патрабуюць замены, на думку жанчыны.

Скардзіліся на стан дарожнага пакрыцця вуліцы Калгаснай у вёсцы Малая Сліва. 

Шэраг пытанняў паступіў з аграгарадка Грэск: з 1 чэрвеня закрываюць аддзяленне банка, скарочаны рэжым работы паштовага аддзялення, зменены графік руху аўтобусаў. Сапраўды, пытанні актуальныя. Калі з 5 чэрвеня магчыма будзе зняць грошы з банкаўскай карткі ў магазіне, то аплаціць камунальныя паслугі можна толькі ў аддзяленні паштовай сувязі ці  з дапамогай інтэрнэта. А не ўсе людзі, асабліва сталага ўзросту, могуць гэта зрабіць. Змены ў графіку руху аўтобусаў унесены па ўсіх маршрутах прыгарадных і гарадскіх аўтобусаў.  Гэта часовая мера. 

Падчас «прамых ліній» скардзяцца старшыні райвыканкама і на суседзяў. Так званыя суседскія войны іншы раз не спыняюцца гадамі. У кожнага свая праўда, часцей нават не спрабуюць знайсці кампраміс. Асабліва ў зямельных пытаннях. Людзі скардзяцца на суседзяў ва ўсе інстанцыі, судзяцца.  Неабходна  разам знаходзіць выйсце. 

Звярталіся да Андрэя Уладзіслававіча і па іншых пытаннях. Раённым службам дадзены даручэнні па вырашэнні зваротаў.

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения