Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Свята сям’і прайшло ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці «Залаты ключык»

19.05.2020
 15 мая ў краіне адзначалі  Міжнародны дзень сям’і. Гэта свята ў чарговы раз паказвае, што з усіх каштоўнасцей свету – сям’я самы надзейны і галоўны абаронца ў жыцці маленькага чалавека, а сямейныя традыцыі захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Узаемаразуменне, павага і клопат адзін пра аднаго, а таксама дапамога – вось галоўны сакрэт дружнай сям’і. 





       Святочны дзень у групах пачаўся з гутаркі аб традыцыях і каштоўнасцях сям’і. Маленькія выхаванцы з захапленнем расказвалі пра сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль, пра любімых Барсікаў і Мурак, пра святы і стравы, якія ўмеюць гатаваць, і пра многае іншае…

       

 А потым у кожнай групе прайшоў конкурс на лепшы галаўны ўбор. Як творча і крэатыўна падышлі бацькі разам са сваімі дачушкамі і сынкамі да стварэння такіх шэдэўраў!  З якім гонарам дэфіліравалі дзеці ў адмысловых кепках і хустках, шляпках і шапках, адчуваючы сябе стваральнікамі новых модных тэндэнцый.
     


   У другой палове дня выхавальнікі раздалі бацькам “сакрэтныя” заданні, якія яны павінны былі выканаць разам са сваімі дзецьмі дома. Сем’і прынялі актыўны ўдзел у рашэнні пастаўленых задач.

  Душэўна, па-сямейнаму, вельмі цікава і насычана прайшло свята у нашай дашкольнай установе, пра што сведчаць фотаздымкі, дасланыя бацькамі выхаванцаў.

Анжэла Піскун,  
намеснік загадчыка
 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці 
«Залаты ключык».

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения