Сустрэча на ААТ "Кранавы завод"
24.06.2020
Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Жанна Леанідаўна Руцкая правяла сустрэчу з працаўнікамі ААТ "Кранавы завод". Жанна Леанідаўна расказала аб рабоце прамысловага сектара эканомікі Случчыны, цікавілася эфектыўнасцю дзейнасці прадпрыемства, умовамі працы, заработнай платай працаўнікоў, адказала на пытанні прысутных. Завадчане выказалі пажаданне больш уладкоўваць у горадзе зялёных зон і малых архітэктурных формаў, а яшчэ перанесці на некалькі хвілін апошні рэйс гарадскога аўтобуса №6 - завадчане, якія працуюць у другую змену, не заўсёды паспяваюць на гэты рэйс. Звароты случчан абавязкова будуць разгледжаны.
К списку записей раздела