Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам санаторыя «Случ»

23.06.2020
 Падчас сустрэчы старшыні райвыканкама Андрэя Уладзіслававіча Янчэўскага з працоўным калектывам філіяла «Дзіцячы санаторый «Случ» ААТ «Белаграздраўніца» абмеркавалі палітычную абстаноўку ў краіне, сітуацыю з каронавірусам, аказанне медыцынскай дапамогі. 

Работніца санаторыя Наталля Леанідаўна дзякавала старшыні райвыканкама за паспяховае вырашэнне пытання па рабоце апарата сінаптафор (афтальмалагічны апарат). 



Жыхара мікрараёна Навадворцы хвалюе гандлёвае забеспячэнне. Каля дома №3 па вуліцы Чэхава вялікая трава, а на вуліцы Ламаносава – дрэнны стан дарогі. Андрэй Уладзіслававіч даў даручэнне Слуцкаму ЖКГ прывесці ў належны парадак вуліцы – скасіць траву, падсыпаць вуліцу. 


– Вуліцу Ламаносава і некаторыя іншыя падсыплем асфальтагранулятам – у хуткім часе працягнуць рэканструкцыю аўтадарогі Р23, – адзначыў старшыня райвыканкама. 

Работнікі санаторыя пасля сустрэчы звярнуліся да Андрэя Уладзіслававіча з асабістымі пытаннямі. Так, напрыклад, жыхарка вёскі Кірава прасіла садзейнічання ў выдзяленні зямельнага ўчастка для развіцця падсобнай гаспадаркі. Звярталіся і з іншымі праблемамі. 

Раённым службам дадзены даручэнні па вырашэнні зваротаў грамадзян. 

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения