Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Слуцкая раённая арганізацыя ветэранаў праводзіць раённы агляд-конкурс «Ветэранскі падворак»

20.08.2020
Слуцкая раённая арганізацыя ветэранаў пры падтрымцы Слуцкага райвыканкама, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, Слуцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў праводзіць для ветэранаў Случчыны раённы агляд-конкурс «Ветэранскі падворак» па намінацыях:

«Я на падворку не адзін»
(прысядзібная гаспадарка, агародніцтва, утрыманне хатняй жывёлы, птушкі, афармленне прыдамавой тэрыторыі, гаспадарчых пабудоў);

«Кветкавая фантазія» (разнастайнасць кветнікоў, афармленне клумбаў  на прыдамавых тэрыторыях прыватных домаўладанняў ветэранаў);

«Кветнік ля пад’езда» (афармленне клумбаў, дваровых тэрыторый сіламі ветэранаў каля пад’ездаў шматпавярховых дамоў);

«Сабе на карысць» (рацэпты страў, кансерваванай прадукцыі з агародніны, вырашчанай на прысядзібных участках ветэранаў);

«Ад прыроды – матэрыял, ад майстроў – талент» (вырабы з прыродных матэрыялаў, народных промыслаў, зробленыя ветэранамі).

Пераможцы будуць узнагароджаны прызамі.

Па даведкі звяртайцеся ў раённы савет ветэранаў па тэлефоне: 7-55-35.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения