Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Скардзімся на смецце? А хто вінаваты?

29.08.2022
Случчане тэлефануюць у рэдакцыю са скаргамі на несанкцыянаваныя сметнікі, перапоўненыя кантэйнеры для смецця. У чым прычына: ці то дрэнна працуе жыллёва-камунальная гаспадарка, ці то проста гэта нядбайства людзей?

Меркаваннямі падзяліліся случчане:

Любоў Васілеўская:

– Вуліцы горада, кантэйнерныя пляцоўкі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыбіраюць рэгулярна. Горад у нас чысты. Гэта я магу сказаць з упэўненасцю, бывала і за мяжой. Так, здараецца, што дзесьці ёсць смецце. Але ў пераважнасці выпадкаў – гэта ўпушчэнне саміх людзей.

Людміла Мікалаеўна, медык:

– Мой адказ: 50 на 50. Дзесьці не спраўляецца ЖКГ, а дзесьці і самі людзі вінаватыя. На жаль, не ўсюды ёсць урны для смецця, а здараецца, што людзі, праходзячы міма іх, лянуюцца кінуць туды смецце. Канечне ж, з людзьмі патрэбна размаўляць, расказваць, што так рабіць нельга, гаварыць трэба і дзецям.

Хочацца, каб случчане прыбіралі за катамі і сабакамі, якіх выгульваюць. Рэдка калі можна назіраць, што хтосьці прыбірае за сваімі гадаванцамі на вуліцы.

Лягчэй, канечне, захоўваць чысціню і парадак, калі жывеш у прыватным сектары. Але, здараецца, што і ў шматпавярхоўках, дзе людзі дружна падтрымліваюць парадак, – чысціня, прыгожыя клумбы каля пад’ездаў!

Сяргей Мірановіч:

– Лічу, што за кожным не прыбярэш. Вось нехта прайшоў, кінуў фанцік ці акурак. І што – адразу дворнік за ім з мяцёлкай ісці павінен? Не, усё трэба пачынаць з культуры. І тады не будзе несанкцыянаваных звалак смецця, нараканняў на работу камунальшчыкаў.

Вольга Кашчэўская:

– Вырасла ў Слуцку. Ён досыць утульны і чысты. Прыязджаю да бацькоў і адпачываю душой. Шмат для таго, каб горад быў чыстым, робяць камунальшчыкі, але многае залежыць і ад выхаванасці людзей. Хтосьці прынцыпова кіне смецце на тратуар, праходзячы міма ўрны, маўляў, ёсць на гэта дворнікі, вось няхай і працуюць, а хтосьці – данясе да ўрны ды дзецям скажа – трэба вось так, не смеціць. 

Аляксандр Скідзін:

– Жыву ў прыватным сектары. У нас чыста і гэта таму, што работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі працуюць добра, смецце вывозяць па графіку, своечасова. Але ж людзі і самі павінны глядзець за чысцінёй.

Наталля ГРАМЫКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения