Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Сям'я Пракаповіч з вёскі Заполле перамагла ў абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»

02.07.2020
Сям'я Пракаповіч з вёскі Заполле перамагла ў абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», які ў гэтым годзе праходзіць у анлайн-фармаце.

У конкурсным відэароліку Пракаповічы прадставілі свой падворак, паказалі кулінарныя і творчыя здольнасці членаў сям'і, таксама журы ацаніла эсэ «Мая сям'я самая лепшая». 

Аляксандр і Наталля Пракаповічы працуюць у філіяле «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат», трактарыстам-машыністам і заатэхнікам адпаведна, яны выхоўваюць двух сыночкаў: сямігадовага Арцёма і пяцігадовага Макара.


– Мы з мужам выраслі ў шматдзетных сем'ях, таму лічым, што ў доме павінна быць многа дзяцей. У нас пакуль двое. Я мару аб вялікай  сям'і. З дзяцінства мы вучым нашых сыноў любіць сваю Радзіму, таму што тут пачынаецца іх жыццё, – расказвае Наталля Пракаповіч.

Віншуем сям'ю і жадаем далейшых поспехаў і ажыццяўлення планаў. 

Маргарыта МАЛАШКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения