Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Общество

Працую, каб чыста было

10.09.2022
– Ужо інстынктыўна схіляюся за паперкай на тратуары, не важна дзе, на маім участку ці ў іншай частцы горада, іншага населенага пункта, – усміхаецца Мікалай Баброўнік. – У Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадарцы працую сем гадоў – увесь час прыбіральшчыкам тэрыторый. Скажу так: у мяне выдатная, карысная справа.

Мікалай абслугоўвае адзін з цэнтральных участкаў Слуцка: тэрыторыі ў раёне памятнага знака воінам-вызваліцелям, каля цэнтра дзіцячай творчасці, на вуліцы Сафіі Слуцкай. Ачышчае ад смецця ўрны і месцы агульнага карыстання, а таксама ад лісту, снегу, лёду – у залежнасці ад пары года і надвор’я.

Мікалай Анатольевіч расказвае, што даводзіцца быць ранняй пташкай, работа пачынаецца на досвітку, у шэсць гадзін. Але гэта не праблема, прывык, да таго ж світанак мае асаблівую прыгажосць, якая натхняе. Работа прыбіральшчыка нялёгкая, фізічная: і з мяцёлкай, і з лапатай. Але Мікалай на гэта толькі паціскае плячыма: «Ды нармальна ўсё, спраўляемся». Раней працаваў у Слуцку будаўніком, таксама цяжкая работа, але скардзіцца не ў звычках гэтага чалавека. Адзначае, што калегі па цэху ў Слуцкай ЖКГ у асноўным жанчыны, аднак апошнім часам рады прыбіральшчыкаў тэрыторый папоўнілі мужчыны.

Дарэчы, да нядаўняга часу Мікалай Анатольевіч хадзіў на работу разам з жонкай Наталляй Андрэеўнай, якая адпрацавала прыбыральшчыцай тэрыторый у Слуцкай ЖКГ 22 гады. Жанчына з-за хваробы пакуль прыпыніла работу, аднак Мікалай перакананы, што прыйдзе час і яны разам зноў пойдуць на працу. У шлюбе яны ўжо амаль 39 гадоў. Як падкрэсліў начальнік аддзела кадраў Слуцкай ЖКГ Віктар Гаркавы, старанная, працавітая сям’я, якая з клопатам ставіцца да Слуцка, да іншых людзей. Падкрэслю, што Мікалай Анатольевіч і Наталля Андрэеўна з’яўляюцца Ганаровымі донарамі Беларусі!

На жаль, случчане не заўсёды цэняць працу прыбіральшчыкаў, камунальшчыкаў увогуле. Ёсць такія, што смецяць на вуліцах, кідаюць шалупенне сланечніка на асфальт, лянуюццаданесціпустыябутэлькі да кантэйнера… Усё гэта зноў расчышчаюць камунальшчыкі, і так штодня…

– У адказ на заўвагі нярэдка даводзіцца чуць, маўляў, ты дзядзька з ЖКГ, табе за ўборку грошы плацяць, дык прыбірай! – гаворыць Мікалай Анатольевіч. – А можна ж і без хамства абыйсціся, і чысціню захаваць…

Мой суразмоўца выцірае вялікай натружанай далонню загарэлытвар. Родам ён з Расіі, с Свярдлоўскай вобласці, у Беларусі Мікалай Анатольевіч жыве з 1976 года. Гаворыць, сэрца грэе, што беларусы з расіянамі ў сяброўстве, спакон веку так было, у сённяшняй няпростай сітуацыі ў свеце гэта мае асаблівае значэнне. А яшчэ радуе жыццё ў Беларусі, якая стала роднай, што спакойна, мірна, прыгожа вакол, што так дзіўна ззяюць кветкі на гарадскіх клумбах…

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения