Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Паклапаціцеся пра сябе самі

07.11.2020
Сацыяльнае дыстанцыраванне, маскі, прафілактыка каронавіруса – пра гэта гавораць у кожным сродку масавай інфармацыі, сацыяльных сетках. Аднак  нашы людзі бясстрашныя. У грамадскім месцы ўбачыць чалавека ў масцы вельмі мала шансаў.

Ды і рэагуюць іншыя людзі на чалавека ў масцы па-рознаму. Знаёмая (у масцы) ехала ў таксі ў бальніцу. Вадзіцель падазрона паглядзеў на яе і спытаў, ці ўсё ў яе ў парадку. Атрымліваецца, што калі ты без маскі, то здаровы? Тут ужо можна паспрачацца. Паглядзіце на пакупнікоў у магазіне. Аб якой дыстанцыі там можна гаварыць. Наадварот, амаль прыціскаюцца да цябе, ды яшчэ і без маскі.  А потым кажуць, што медыцына ў нас не на належным узроўні, чэргі да ўрачоў. А чаму ж ім не быць? Ніхто не кажа, што маска абароніць ад захворвання, але ж меншы шанс інфіцыравання.

Даследаванні навукоўцаў пацвярджаюць, што маскі сапраўды працуюць, і на дадзены момант няма больш эфектыўнай абароны ад віруса. На думку спецыялістаў, маскі зніжаюць рызыку інфіцыравання і перадачы віруса іншым людзям, а магчыма, і палягчаюць цячэнне хваробы, калі чалавек усё ж заразіўся. Ад таго, ці прытрымліваюцца людзі так званага  масачнага рэжыму, залежыць развіццё сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.

Медыкі гавораць, што ў перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання рэспіраторнымі інфекцыямі, а тым больш падчас каронавіруснай інфекцыі, нашэнне масак з'яўляецца неабходнасцю і для тых, хто захварэў, і для здаровых. Маскі мае сэнс насіць здаровым, калі яны наведваюць месцы скаплення людзей (вакзалы, гандлёвыя цэнтры, паліклінікі, магазіны, грамадскі транспарт), так як любы чалавек, які знаходзіцца ў цесным кантакце ў межах аднаго – паўтара метраў з чалавекам, у якога ёсць сімптомы вострай рэспіраторнай інфекцыі (тэмпература, кашаль), рызыкуе заразіцца.

Зразумела, на свежым паветры рызыка заражэння мінімальная. І здароваму чалавеку падчас прагулкі, калі ў радыусе двух метраў няма людзей, няма неабходнасці ісці ў масцы.

У дадатак да нашэння маскі неабходна выконваць і правілы асабістай гігіены і не дакранацца рукамі да твару ці маскі.

Вірус COVID-19 найбольшую небяспеку ўяўляе для людзей старэйшага ўзросту з шэрагам хранічных захворванняў. Аслаблены імунітэт не спраўляецца з захворваннем, хутка ўзнікаюць ускладненні. Таму на перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі лепш устрымацца ад наведвання пажылых людзей. А так як дзеці могуць з'яўляцца крыніцай для перадачы каронавіруснай інфекцыі, таму неабходна абмежаваць іх зносіны з людзьмі сталага ўзросту.

Паклапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх самі! Усё, як кажуць, у вашых руках.

Ірына КАВАЛЕНКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения