Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Да навучальнай пары падрыхтаваліся

13.08.2021
Мялешкаўская сярэдняя школа сустракае бліскучымі свежапафарбаванымі калідорамі і класамі, прыгожымі малюнкамі на сценах і падлозе, незвычайным афармленнем школьнай лесвіцы, шматлікімі зялёнымі зонамі і галоўнае – такой  хатняй утульнасцю, што, здаецца, трапіў да сваякоў. А як прыгожа, каларытна аформлены клумбы, школьны двор установы!







– Стараемся стварыць асаблівую атмасферу, – гаворыць дырэктар школы Святлана Краўчанка. – Каб вучні і педагогі адчувалі сябе тут, як дома, утульна, зручна. Гэта спрыяе справам і дзяцей, і дарослых.

Святлана Міхайлаўна расказала, што работнікі школы падчас летніх канікул  уласнымі сіламі правялі фарбаванне падлог у класах, спартыўнай зале, сталовай, майстэрні, выканалі іншыя рамонтныя работы. Сёлета купілі новыя жалюзі ў тры класы, плануецца набыццё яшчэ аднаго камплекта. У мінулым годзе за бюджэтныя сродкі набылі новы камп’ютарны клас. Штогод дапамогу ўстанове аказвае адкрытае акцыянернае таварыства «Вясейскі Пакроў» (кіраўнік Людміла Савановіч), плануецца, што сёлета за сродкі гэтай сельгасарганізацыі школа папоўніцца дзвюма новымі дошкамі для вучняў.



– Наша школа гатова да новага навучальнага года, – адзначае дырэктар. – Чакаем вучняў – у гэтым навучальным годзе ў нас будуць вучыцца 52 дзетак, усе яны жыхары аграгарадка Мялешкі.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения