Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Общество

З падарункамі і добрымі пажаданнямі

28.08.2020
У рамках дабрачыннай  прафсаюзнай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” па падрыхтоўцы да новага навучальнага года  з падарункамі і добрымі пажаданнямі ў некаторыя мнагадзетныя сем’і случчан завіталі старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Тарасавіч Бода, старшыня Слуцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ігараўна Гурбо, галоўны бухгалтар райкама Святлана Алегаўна Дубік. Прывезлі дзеткам прыгожыя рукзакі, канцылярскія прыналежнасці і салодкія падарункі. Іх уручылі мнагадзетным сем’ям у Шышчыцах – сям’і Рылач (чацвёра дзетак, мама Вольга Мікалаеўна працуе  аграномам на Слуцкім льнозаводзе, тата – аператарам на жывёлагадоўчым комплексе ў СУП “Племгас “Слуцк”), сям’і Гарбатавых (трое дзетак, мама Святлана Іванаўна Гарбатава працуе аператарам машыннага даення ў СУП “Племгас “Слуцк”). Падарункі прывезлі і ў вёску Гольчычы – у мнагадзетную сям’ю Лешчанкаў (чацвёра дзетак, мама Марыя Казіміраўна працуе паляводам у ААТ “Гольчыцкае”, тата – у лясніцтве). Падарункі мнагадзетным сем’ям уручылі таксама ад  СУП “Племгас “Слуцк” і ААТ “Гольчыцкае”.
 Міхаіл Тарасавіч Бода падкрэсліў, што прафсаюзы штогод аказваюць дабрачынную дапамогу мнагадзетным сем’ям, сем’ям іншых катэгорый падчас падрыхтоўкі дзяцей да школы, жадаў   паспяховага навучальнага года, міру і спакою на роднай зямлі.









К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения