Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Новае жыццё ў абмен на накрыўкі – СФК «Слуцк» прапануе далучыцца да дабрачыннай акцыі

16.07.2020
СФК «Слуцк» прапануе балельшчыкам і ўсім случчанам далучыцца да сацыяльна-дабрачыннага праекта.

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» сумесна з футбольнымі клубамі «Беларусбанк-вышэйшай лігі» падтрымлівае дабрачынны сацыяльна-экалагічны праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі».

Грошы, атрыманыя за здадзеныя накрыўкі, накіроўваюцца на аказанне дапамогі дзецям і дарослым з інваліднасцю.

Пры непасрэднай падтрымцы футбольных клубаў і АБФФ на стадыёнах у Мінску, Віцебску, Брэсце, Барысаве, Салігорску, Бабруйску, Мазыры і ў Смалявічах устаноўлены 9 кантэйнераў у выглядзе сэрцаў для збору пластыкавых накрывак.

На стадыёне ў Слуцку таксама з’явіцца спецыяльны кантэйнер, і ўжо ў гэтую пятніцу 17 ліпеня случчане могуць далучыцца да акцыі.

Дарагія заўзятары, калі вы вырашылі наведаць гульню каманды свайго горада, далучайцеся і да дабрачыннага праекта. Прыносьце пластмасавыя накрыўкі (глядзіце на фота, якія падыходзяць) і апускайце іх у кантэйнер, які будзе ўстаноўлены пры ўваходзе на стадыён.


  • 17 ліпеня ў 18-м туры чэмпіянату Беларусі па фут­боле сярод ка­манд вышэйшай лігі СФК «Слуцк» сустракаецца з «Іслаччу». Гульня на ста­дыёне «Гарадскі» пачнецца ў 18.00.
Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения