Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

На Случчыне стала больш шлюбаў

10.07.2021
Па інфармацыі аддзела ЗАГС Слуцкага райвыканкама, з пачатку года на Случчыне нарадзілася 376 дзяцей. З іх 301 дзіця зарэгістрыравана ў горадзе, 75 – у сельскай мясцовасці.

Сярод нованароджаных 193 хлопчыкі і 183 дзяўчынкі. У шасці сем'ях на свет з'явіліся двайняты. Першае дзіця нарадзілася ў 119 сям'ях, другое – 137, трэцяе – 82, чацвёртае – 21, пятае – 9,    шостае – 3,  сёмае і дзявятае – па 2.

Зарэгістрыраваны 81 акт аб устанаўленні бацькоўства (69 у раённым аддзеле ЗАГС, 12 – у сельскіх выканаўчых камітэтах). З іх 76 па сумеснай заяве абодвух бацькоў, 5 – па рашэнні суда. У 48 выпадках устанаўленне бацькоўства  адбылося адначасова з рэгістрацыяй нараджэння дзяцей.

За шэсць месяцаў гэтага года ў нашым раёне зарэгістравана 242 шлюбы (на 46 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года), у тым ліку 216 – сярод гарадскога насельніцтва, 26 – сярод сельскага. Сярэдні ўзрост нявест – 29 гадоў, жаніхоў – 32. За адзначаны перыяд у шлюб уступілі пяцёра непаўналетніх дзяўчат і адзін юнак. Сярод асоб пенсіённага ўзросту звязаць сябе шлюбнымі адносінамі пажадалі 6 мужчын і 10 жанчын. Максімальны ўзрост уступіўшых у шлюб – 82 гады для мужчын і 75 для жанчын.

За шэсць месяцаў гэтага года па ўзаемнай згодзе грамадзян (якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак па маёмасных пытаннях) у аддзеле ЗАГС Слуцкага райвыканкама скасавана 39 шлюбаў (за аналагічны перыяд мінулага года – 40).

Падрыхтавала Наталля ГРАМЫКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения