Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

На дастаўцы блакітнага паліва

09.09.2022
З гэтым чалавекам сустрэліся раніцай, калі толькі пачынаўся працоўны дзень. Андрэй Мікалаевіч шпарка загружаў балоны ў касету. Адчувалася, да працы адносіцца з душой.

Андрэй Мікалаевіч каля дзясяці гадоў адпрацаваў слесарам на Слуцкім сыраробным камбінаце. Тады, кажа, актыўна займаўся спортам, хадзіў у трэнажорную залу. Гэта, лічыць, дапамагло ў рабоце ў «Слуцкгазе», ён займаецца загрузкай-разгрузкай балонаў са звадкаваным  газам.

Толькі за мінулы год іх даставілі случчанам больш васьмі тысяч балонаў, і амаль пяць з паловай тысяч – сёлета. Кожны з такіх запоўненых балонаў важыць каля 40 кілаграмаў.

– Бываюць дні, калі аб’язджаем амаль палову вёсак раёна, – расказвае Андрэй Мікалаевіч. – Калі ёсць заяўкі ад насельніцтва, то па два разы на тыдзень заязджаем у тую ці іншую вёску, абслугоўваем і горад. Людзі ўсе розныя. Здараецца, вельмі імпульсіўна выказваюць свае думкі на заўвагі, што трэба змяніць газавую пліту ці, скажам, скрыню для балонаў. Аднак я стараюся спакойна патлумачыць, што так трэба для іх жа бяспекі. І гэта спрацоўвае.

Слесар газавай службы са стажам прызнаецца, што любіць ездзіць па раёне, назірае, як год ад году больш сучаснае аблічча набываюць вёскі і аграгарадкі.

– Раней на развозцы было ў нас 14 машын, – успамінае мой суразмоўца, – зараз многія сельскія населеныя пункты газіфікаваныя, таму і машын, якія развозяць звадкаваны газ, стала менш. 

У абавязках Андрэя Давідовіча – не толькі загрузка балонаў у касету, выгрузка і падключэнне іх ў дамах, але і кантроль за тэхнікай бяспекі. 

За шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме газавай гаспадаркі Андрэй Мікалаевіч адзначаны падзячнымі лістамі і граматамі філіяла, УП «Мінскаблгаз», а яго фотаздымак неаднаразова ўпрыгожваў Дошку гонару філіяла.

Дома яго чакаюць жонка і двое дарослых дзяцей, якімі так ганарыцца бацька. Андрэй Мікалаевіч перакананы, што любімая работа і моцная сям’я дапамагаюць чалавеку жыць шчасліва.

Наталля ГРАМЫКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения