Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Як прайшоў восеньскі кірмаш ў яслях-садзе №9

25.09.2020
Восень – гэта самая яркая, прыгожая, выдатная пара, калі ўсе вакол мяняецца і ператвараецца. Гэты чароўны час года шчодра дорыць нам свае багацці: ураджай гародніны, ягад, садавіны.

Традыцыйна ў ДУА «Яслі-сад №9 г. Слуцка» праходзіць восеньскі кірмаш. Сёння ён прайшоў пад назвай «На нашым кірмашы ўсё ад душы».

Выхавальнікі, бацькі і іх дзеці актыўна рыхтаваліся да свята: збіралі ўраджай, прыносілі садавіну і гародніну, рыхтавалі розную выпечку. Мерапрыемства прайшло ярка, актыўна і весела.

Перад гасцямі кірмаша выступілі юныя артысты старэйшых і сярэдняй групп.

Адкрывалі мерапрыемства гаспадары кірмаша Дзед Лявон і Баба Лявоніха ў беларускіх касцюмах. Які канцэрт без беларускіх песень, карагодаў, танцаў, загадак, гарэзлівага Несцеркі. Не мог прайсці кірмаш і без вясёлых гульняў і эстафет на шпаркасць і кемлівасць.

Танец «Бульба» стаў сапраўдным сімвалам восеньскай ярмаркi ў нашым дашкольнай установе.

Восеньскі кірмаш у дзіцячым садзе прынес шмат яркіх і незабыўных эмоцый і ўражанняў.

Дзякуй бацькам, бабулям і дзядулям нашых выхаванцаў за дапамогу i актыўны ўдзел у нашым свяце! Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва.






А. ЯЦКО,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения