«Спяваючая чаша» і салодкі падарунак
30.12.2022
Жаданы падарунак напярэдадні Новага года прывезла юнаму жыхару горада Даніку Жаўрыду намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Жанна Руцкая – «спяваючую чашу». Гэта такі адмысловы музычны інструмент. Пра яго хлопчык з дапамогай мамы напісаў у сваім лісце ў рамках раённай дабрачыннай акцыі «Елачка жаданняў». У лісце значылася, што пад гукі чашы паляпшаецца самаадчуванне Даніка, яму падабаецца музыка гэтага інструмента.
–Як можна было не адрэагаваць на гэта пісьмо, – дзеліцца Жанна Леанідаўна. – Вельмі хочацца дапамагчы гэтай сям'і, каб хлопчык адчувай сябе лепш, быў шчаслівейшым. Раённая акцыя «Елачка жаданняў» і прызначана для гэтай мэты. З вялікім жаданнем удзельнічаю ў ёй.
Жанна Руцкая прывезла Даніку і салодкі падарунак. А яшчэ хлопчыка віншавалі са святам Дзед Мароз і Снягурка. Няхай мары збываюцца!
К списку записей раздела