Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Жыхары дома №152 на вуліцы Сацыялістычнай даслалі ў рэдакцыю ліст з падзякай дворніку

19.09.2020
Жыхары дома №152 на вуліцы Сацыялістычнай даслалі ў рэдакцыю ліст з падзякай дворніку.

«Выражаем огромную благодарность нашему дворнику Анатолию Сергеевичу Бикше, который содержит прилегающую к нашему дому территорию в чистоте и порядке. Очень качественно убирает подъезды, каждую неделю их дезинфицирует. Это трудолюбивый, скромный, приветливый человек.

Мы, жильцы дома №152 по улице Социалистической, говорим Вам, Анатолий Сергеевич, спасибо за вашу работу.

Костюкова, Гайдук, Белазарович, Корзай, Костюк, Новиченко 
и другие жители дома №152 по ул. Социалистической».

Гэты ліст случчан, можна сказаць, стаў пуцяводным: у ЖЭУ №3 КУП «Слуцкая жыллёва-камунальная гаспадарка» карэспандэнт «Слуцкага краю» сустрэлася з героем нашых чытачоў.

Анатолій Сяргеевіч Бікша з разраду дабракоў, людзей, якія не любяць жыць, працаваць напаказ, сціплы, нешматслоўны. Прыбіральшчыкам па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў у Слуцкай ЖКГ працуе каля двух гадоў. Прыбірае пад’езды шматпавярховых дамоў №152, 164, 170А на вуліцы Сацыялістычнай у Слуцку, прыдамавыя тэрыторыі каля іх. Гэта работа, канечне, не для беларучак, трэба смецце прыбіраць, апалы ліст і снег, сколваць лёд, мыць пралёты пад’ездаў, працаваць у любое надвор’е… Анатоль Сяргеевіч гаворыць, яму не прывыкаць, да фізічнай працы звычны, у тым ліку рабіў у саўгасе «Рачкавічы» трактарыстам, у час жніва працаваў на зернеўборачным камбайне «Ніва», быў сярод пераможцаў жніва ў гаспадарцы. Працаваў і на льнозаводзе, прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Таксама мае граматы за работу.

Жыццёвы шлях гэтага чалавека лёгкім не назавеш, бяды і выпрабаванняў выпала нямала, памерла жонка, шэсць гадоў даглядаў хворую маці. Аднак Анатоль Сяргеевіч «не апусціў крылы», імкнецца быць пазітыўным, карысным. І ў яго гэта атрымліваецца: працуе ўраджэнец Любаншчыны з душой, прызнаецца, не церпіць бруду. Акрамя ўборкі бывае заняты на іншых работах у ЖЭУ, здараецца працаваць і ў выхадныя дні.  Аднак  мой субяседнік не скардзіцца, гаворыць, справа камунальная такая – кругласутачная.

Пра жыхароў дамоў, дзе праводзіць уборку, Анатолій Сяргеевіч гаворыць: «Яны самыя лепшыя, разумеючыя, акуратныя. Ёсць, канечне, некалькі канфліктных чалавек, якім, як ні прыбірай, дагадзіць цяжка. Але я не прыхільнік спрэчак. Стараюся ставіцца да людзей з разуменнем, увагай. У вольны час люблю з вудай на беразе рэчкі пасядзець, паглядзець на ваду, падумаць, гэта дапамагае расслабіцца… І зноў за работу – з новымі сіламі…».

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения