Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Раённы сямейны творчы конкурс “Наша дружная сям’я” прайшоў у Слуцкім гарадскім Палацы моладзі

15.05.2021
Атрымалася сапраўднае свята – яркае, кранальнае, душэўнае, напоўненае цёплымі эмоцыямі і прыгажосцю. Дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Пазняк, адкрываючы мерапрыемства, адзначыла што творчы марафон «ART-mix» пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці, цяпер Случчына прымае эстафету. Ён арганізаваны галоўным упраўленнем культуры Мінаблвыканкама, Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці, накіраваны на актывізацыю творчай ініцыятывы жыхароў, папулярызацыю культурных дасягненняў вобласці. Марафон прысвечаны Году народнага адзінства.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама Алена Рахманава, звяртаючыся да ўдзельнікаў конкурсу і гледачоў, падкрэсліла, што надзейная сям’я – аснова стабільнага грамадства, гэта важны аспект жыцця людзей і дзяржавы. 
Случчына багатая талентамі і ўдзельнікі сямейнага творчага конкурсу “Наша дружная сям’я”  яшчэ раз гэта пацвердзілі. Удзельнічалі чатыры сям’і слутчан – Маскалёвых, Лягун, Лапко, Шышко: дэманстравалі свае таленты, творчыя здольнасці, умельства і сямейную згуртаванасць. Па выніках конкурсу  супер-сям’ёй прызнана сям’я Лапко, астатнія канкурсанты таксама адзначаны дыпломамі і падарункамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, перапрацоўчых прадпрыемстваў Слуцка, іншых спонсараў.

Цудоўным аздабленнем мерапрыемства сталі канцэртныя нумары ў выкананні творчых калектываў гарадского Палаца моладзі, ГДК, маладзёжнага цэнтра, іншых устаноў культуры. А якія прыгожыя, арыгінальныя інтэрактыўныя пляцоўкі працавалі падчас мерапрыемства! Незабыўнымі мелодыямі парадавала вакальна-інструментальная група ГДК “Згода”.
Падрабязней – у “Слуцкім краі”.























Сям'я Лапко.



Сям'я  Маскалёвых.




Сям'я Лягун.




Сям'я Шышко.



























Пераможца конкурсу - сям'я  Лапко.






К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения