Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Дарогі, работа магазінаў – гэтыя і іншыя праблемы агучылі жыхары Гацукоўскага сельсавета падчас сустрэчы са старшынёй Слуцкага райвыканкама

08.06.2021
 Нездавальняючы стан дарог у сельскіх населеных пунктах, работа магазінаў – гэтыя і іншыя праблемы агучылі жыхары Гацукоўскага сельсавета падчас сустрэчы са старшынёй Слуцкага райвыканкама Андрэем Янчэўскім.

Пакуль вяскоўцы думалі над пытаннямі, старшыня Гацукоўскага сельвыканкама Уладзімір Чэчка адзначыў, што найбольш хвалюе стан дарог. Напрыклад, у аграгарадку Вежы вуліца Мінская: дарожнае палатно падрамантуюць, а пасля дажджу зноў з’яўляюцца праблемы. 


Вясковыя дарогі знаходзяцца на балансе Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Галоўны інжынер ЖКХ Анатолій Мельнік патлумачыў, што працуюць па заявачнаму прынцыпу, звяртаюцца па дапамогу ў «ДРБУ-125». Акрамя гарадскіх дарог на балансе арганізацыі больш за 300 кіламетраў сельскіх. Ахапіць усё амаль немагчыма. Старшыня райвыканкама даручыў сёлета адрамантаваць дарогу, а на наступны год прадугледзець яе капітальны рамонт. 

Гэта праблема актуальна і для Гацука. Прасілі, каб і ў Будзе Грэскай падсыпалі дарогу за шчытом ад Р-23. Начальнік філіяла «ДРБУ-125» Дзмітрый Драган паабяцаў, што ў бліжэйшыя дні ўладкуюць.  

У Будзе Грэскай два гады не працуе магазін,  а ў Шышчыцах іншы раз і хлеба нельга купіць ды магазін гаспадарчых тавараў закрылі. 

 Як самі не могуць, дык здалі б у арэнду памяшканне іншай арганізацыі. Ну як гэта, што асартымент тавараў абмежаваны. А зараз яшчэ і дачнікі папрыязджаюць, – скардзіліся вяскоўцы.

Аддзяленні паштовай сувязі і банка працуюць у нязручны для жыхароў час, таму каб зняць грошы з карткі, неабходна ехаць у горад. Згадзіцеся, таксама праблема. Па словах старшыні райвыканкама яна вырашальная.  


Закрануў Андрэй Уладзіслававіч і пытанні вакцынацыі насельніцтва ад COVID-19. 

 Лепш зрабіць прышчэпку, кажу вам з уласнага вопыту, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Імунітэту хопіць ад аднаго да двух гадоў. 

На павестцы дня было яшчэ адно пытанне – гандаль уздоўж дарог. Як раз гэта актуальна для Гацукоўскага сельсавета: як толькі з’яўляюцца ягады ці грыбы, вяскоўцы – прадаюць іх. Андрэй Уладзіслававіч папярэдзіў, што такога больш не будзе. Павінны быць абсталяваны месцы для гандлю. Прапанаваў прадугледзець такую пляцоўку каля Гацука.

Падчас сустрэчы абмеркавалі і некаторыя іншыя праблемы. Усе звароты ўзяты на кантроль. 

Ірына КАВАЛЕНКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения