Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Да новага навучальнага года гатовыя! Сям’ю Башура наведаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў

28.08.2020
Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерый Валер’евіч Кавалькоў наведаў самую вялікую сям’ю ў Слуцку –  мнагадзетную сям’ю Башура. Валерый Валер’евіч прыехаў да іх не з пустымі рукамі – з падарункамі. На кожнае дзіця – сертыфікат для набыцця тавараў у магазіне, вялікую карзіну салодкасцяў, торт. А яшчэ – кветкі, якія ўпрыгожаць палісаднік на ўчастку, дзе Башуры будуюць дом. 

У Аксаны Мікалаеўны і Мікалая Віктаравіча Башураў дванаццаць дзяцей – старэйшаму Ягору 19 гадоў, а самаму малодшаму Арцёму днямі будзе толькі восем месяцаў. 

 Нам няма чаго скардзіцца. Нас дзяржава падтрымлівае. Паглядзіце, колькі прывілей: сямейны капітал, грашовыя дапамогі, будаўніцтва жылля, прадастаўленне інтэрнатаў студэнтам… У мяне, напрыклад, у пятніцу дзень бацькі – ёсць час заняцца асабістымі справамі ці даведкі якія ўзяць. Ад прадпрыемства на кожнае дзіця да 18 гадоў нам далі грашовую дапамогу, – расказвае Мікалай Віктаравіч. – У мяне родныя жывуць у іншых краінах, там няма такой падтрымкі, як у Беларусі.




Дарэчы, што тычыцца пачатку навучальнага года, то Башуры паклапаціліся пра гэта загаддзя. За пакупкамі едуць пераважна ў Мінск. Падлічыце, колькі ім трэба сшыткаў ды алоўкаў з ручкамі. Таму школьныя прылады купляюць оптам. 

У сям’і Башура ўсе адзін аднаму дапамагаюць, падтрымліваюць. Вось і дом будуюць усёй сям’ёй. А на ўчастку садзяць садавіну ды агародніну, толькі, гавораць, дыні не растуць.


 Дружная сям’я Башураў дзякавала гасцям за ўвагу і клопат.




Як адзначыў Валерый Валер’евіч Кавалькоў, у Беларусі напярэдадні навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах краіны мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці школьнага ўзросту, аказваецца матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку да школы. Такая падтрымка аказваецца мясцовымі органамі ўлады, якія і ўстанаўліваюць памер выплат у залежнасці ад фінансавых магчымасцяў рэгіёна – да 30 працэнтаў бюджэта пражытачнага мінімуму на кожнага школьніка. У гэтым годзе ў краіне  сярэдні памер выплат на аднаго вучня склаў 55 рублёў.  Сёлета адзіначасовую матэрыяльную дапамогу плануецца аказаць 102 тысячам сем’яў, у якіх выхоўваюцца 210 тысяч дзяцей. Па стане на 24 жніўня выплаты ўжо атрымалі амаль 85% сем’яў.  Матэрыяльную дапамогу аказваюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях краіны бацькам школьнікаў.  Дарэчы, з 1 ліпеня розныя віды дапамогі на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года аказаны больш чым на 15 мільёнаў рублёў.

Ірына КАВАЛЕНКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения