Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

А-Парк у Слуцку. Першы ў Беларусі

22.05.2020
 Цікаўныя случчане, пэўна, заўважылі на галоўных уваходах у парк два новыя стэнды, на якіх ёсць QR-код, карта і інфармацыйныя матэрыялы. Новы сацыяльны праект «А-Парк» (парк арыентавання), ініцыіраваны клубам арыентавання «Случ» Слуцкага цэнтра турызму, пачалі рэалізоўваць пры садзейнічанні КУП «Слуцкая ЖКГ».

– Арыентаванне – вельмі папулярны від спорту і адпачынку ў Еўропе, ён становіцца модным, як кажуць, кірункам, – расказвае кіраўнік праекта педагог дадатковай адукацыі Дзмітрый Краўчанка. – У іншых краінах А-Паркі з’ява даволі распаўсюджаная, але са спартыўным ухілам. Мы ж у сваім праекце спалучылі арыентаванне і краязнаўства, каб жыхары і госці Слуцка маглі хутка і проста даведацца штось пра наш горад. Распрацавалі чатыры маршруты: два краязнаўчыя, экалагічны для дзяцей і чацвёрты, які аб’ядноўвае ўсе, – спартыўны, для арыенціроўшчыкаў.

Такім чынам, гэта актыўны апачынак, і фізічная нагрузка, і інфармацыйная, і разумовая: правільна прачытаць карту, прайсці маршрут, усе кантрольныя пункты (іх 30 па ўсіх дыстанцыях), і папоўніць або ўзнавіць свае веды пра Слуцк.

Рэалізацыя праекта пачата пры актыўным удзеле Слуцкай ЖКГ, стэнды, слупкі на кантрольных пунктах зроблены за іх кошт (дзякуй дырэктару Мікалаю Фёдаравічу Варанько за падтрымку). Інфармацыйная, творчая частка праекта падрыхтавана клубам арыентавання «Случ».
Плануецца, што першыя два маршруты – краязнаўчыя – пачнуць працаваць ужо ў канцы мая.

Падрабязней чытайце ў газеце "Слуцкі край".
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения