Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Общество

А вы канфліктуеце з суседзямі?

10.11.2022
Ці часта вы канфліктуеце з суседзямі? І як пазбягаеце канфліктных сітуацый? З гэтымі пытаннямі карэспандэнт «Слуцкага краю» звярнулася да случчан:
 

Ігар:

– У канфлікце з суседзямі не былі. Усё трэба старацца вырашаць мірам. Бо суседзі – застаюцца суседзямі, і жыць з імі – нам! 


Уладзімір Іванавіч і Яўгенія Мікалаеўна Сучок:

– Мы пражываем у вёсцы Працавічы, каля нас – з двух бакоў дачнікі. Ёсць і іншыя людзі ў вёсцы. Мы стараемся не канфліктаваць. Бо хто выручыць нас, пажылых людзей, як ні суседзі, ці то дачнікі яны, ці то аднавяскоўцы. Трэба – і дапамогуць па гаспадарцы, і да горада на машыне, не адкажуць, падвязуць. Дачка жыве ў Салігорску, кожныя выхадныя наведваецца, але і без людзей жыць не будзеш. Таму лепш усё іншы раз узважыць, сцярпець, не псаваць адносіны.


Ала Аляксандраўна:

– Бываюць розныя жыццёвыя сітуацыі, варта з разуменнем іншы раз ставіцца, не канфліктаваць. Першай я стараюся не ўступаць у спрэчкі, але калі людзі не правы, гавораць на цябе дарэмна, то маўчаць, лічу, не трэба. Трэба паставіць іх на месца.


Людміла Канстанцінаўна Славашэвіч:

– Я чалавек не канфліктны. Жыла як у прыватным сектары, так і ў кватэры. Калі мяне штосьці не задавальняе, то перш гляджу на людзей, што жывуць побач. Да адных можна падысці і яны з разуменнем аднясуцца, да іншых можа і не варта. Лепш неяк падладкавацца пад сітуацыю. Я чалавек безадказны, калі да мяне звяртаюцца, стараюся ісці насустрач. Цаню, калі такія людзі і вакол мяне. З суседзямі трэба жыць у згодзе.


Валерыя Кузміцкая:

– Жыву ў вёсцы Замосце, у сваім доме. Канфліктныя сітуацыі з суседзямі бывалі. То мы, а то і на нас скардзіліся, што шумім, да цямна іграе музыка ці робім рамонт. Да нас прыслухоўваліся, і мы – таксама. Цяжэй бывае знайсці мову з нецвярозымі, але ў такім выпадку лепш пачакаць і пагутарыць потым.


Уладзіслаў:

– Усё залежыць ад людзей. Лічу, па судам хадзіць не варта, асабліва, калі можна дамовіцца. І да гэтага трэба імкнуцца. Калі жыць, дык па-суседску, дружна.


Наталля і Міхаіл:
 
– Не так даўно мы атрымалі кватэру.  Пакуль з суседзямі адносіны не выяснялі. Лічым, што ўсе залежыць ад сітуацыі. Бывае, можна прамаўчаць, а бывае – трэба людзям і сказаць, што так нельга. Раней, калі жылі ў інтэрнаце, выпадкі былі, калі хацелася камусьці і заўвагу даць.  У асноўным знаходзілі паразуменне. Тут многае залежыць ад людзей, ад іх характараў, хто, як успрымае заўвагі на свой кошт.

Наталля ГРАМЫКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения