Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

03.07.2021
 Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Паважаныя жыхары і госці Слуцкага раёна!

Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 77-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэта сапраўды вялікае свята, якое аб'ядноўвае нацыю. Свята нашай славы і годнасці, свята памяці пра мінулае, гонару за сучаснасць і надзеі на будучыню. Для ўсіх нас яно стала двайным сімвалам. Сімвалам маладосці Беларусі і адначасова сімвалам тысячагадовай гісторыі беларускага народа, які шмат стагоддзяў захоўваў і абараняў сваю зямлю.

У гэты дзень мы аддаем даніну памяці ўсім, хто выратаваў наш народ ад знішчэння, хто цаной неймаверных намаганняў адрадзіў краіну ў пасляваенны суровы час.

Мы ганарымся мужнасцю і сілай духу, згуртаванасцю і адзінствам пакалення пераможцаў – гэтым найважнейшым здабыткам, які нам быў завешчаны і які мы абавязаліся беражліва захоўваць.

Святы абавязак кожнага з нас – памятаць тых, хто загінуў, і шанаваць жывых, берагчы мір на нашай зямлі, захоўваць традыцыі беларускага народа і памнажаць дабрабыт сваёй краіны.

Паважаныя слутчане і госці раёна!

Жадаем Вам моцнага здароўя, міру і шчасця, поспехаў у стваральнай працы і працвітання нашай любімай Беларусі.

Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта                 А.У. ЯНЧЭЎСКІ.

Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў                Н.А. АЎСЯННІКАВА.                                


Дарагія случчане, шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!

Шчыра віншую з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)! Гэта свята непарыўна звязана з адной з важнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дата 3 ліпеня ўвайшла ў летапіс яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў, працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, усіх, хто набліжаў гэты светлы дзень.

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Мы ганарымся вамі і ніколі не забудзем ваш подзвіг, вы перадалі нашчадкам лепшыя традыцыі  і вывераныя часам каштоўнасці.

Няхай ніколі не перарываецца еднасць пакаленняў, заўсёды захоўваюцца свяшчэнная памяць, духоўная спадчына і спакойнае мірнае жыццё на нашай зямлі. 

Заўтрашні дзень, лёс краіны – у руках нашай таленавітай, мэтанакіраванай моладзі. Няхай вам, шаноўныя, заўсёды спадарожнічае ўдача ва ўсіх добрых справах, невычэрпнай крыніцай натхнення будзе любоў да сваёй радзімы.

Паважаныя случчане! Ад усёй душы жадаю ўсім міру, згоды, здароўя, шчаслівых падзей, няхай кожны дзень будзе напоўнены дабром і цеплынёй, прыносіць радасць, задавальненне, новыя поспехі і дасягненні. Са святам! 

З павагай дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.В. РАЖАНЕЦ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения