Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2020

Паважаныя жыхары Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі гэта дзень вызвалення ад нямецкага агрэсара, дзень, які ўжо даўно з’яўляецца сімвалам адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму. Сімвалам Незалежнасці!

У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы бацькі, дзяды і прадзеды выратавалі родную зямлю ад заняволення, адстаяўшы права на шчаслівае і свабоднае жыццё. Сённяшняе пакаленне беларусаў паказвае, што з’яўляецца годным прадаўжальнікам слаўных традыцый мінулага. За амаль 30 гадоў суверэнітэту і незалежнасці наша краіна дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй  палітыцы. Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, дзе створаны ўмовы для працы і адпачынку, атрымання добрай адукацыі і якаснай медыцынскай дапамогі, нараджэння дзяцей і дастойнай старасці.

Прыемна адзначыць, што важкі ўклад у развіццё і працвітанне нашай краіны ўносіць і Мінская вобласць. Яна славіцца сваімі магутнымі прадпрыемствамі, сучаснымі комплексамі, развітымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, шматграннай сацыяльнай інфраструктурай і, вядома ж, найпрыгажэйшымі куткамі прыроды. Але  самае галоўнае багацце – нашы людзі, якія сваімі талентамі, энергічнасцю і працавітасцю выводзяць цэнтральны рэгіён на перадавыя пазіцыі ў рэспубліцы. 

Дарагія сябры! Выказваю кожнаму з вас шчырую ўдзячнасць за любоў да Радзімы, павагу да мінулага, імкненне працаваць дзеля светлага дня сённяшняга. Пакуль мы ўсведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму, веры ў будучае і разумеем, што суверэнітэт – гэта наша галоўнае дасягненне, над Беларуссю будзе мірнае неба, а ў нашых дамах – шчасце і дабрабыт.  

Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта      А.Г. ТУРЧЫН.



Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Паважаныя жыхары і госці Слуцкага раёна!

Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 76-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Свята Незалежнасці – сімвал самаахвярнасці і адданасці Радзіме, крыніца сілы і годнасці нашай дзяржавы, святой памяці і гонару за беларускі народ і яго гераічнае мінулае. 

Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу, хто падняў з руін гарады. Дзякуючы іх гераізму, мужнасці і патрыятызму мы атрымалі права жыць пад мірным небам у свабоднай і незалежнай краіне. 

І сёння наш святы абавязак – памятаць і шанаваць подзвіг дзядоў і прадзедаў, падтрымліваць мір, захоўваць традыцыі беларускага народа і памнажаць дабрабыт мірнай  квітнеючай Беларусі.

З Днём Незалежнасці вас, дарагія землякі! Здароўя, бадзёрасці і шчасця, стабільнасці і поспехаў у працы ў імя працвітання роднага краю!

Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта       А.У. ЯНЧЭЎСКІ. 

Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў               Н.А. АЎСЯННІКАВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения