Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Тата не дае парады, ён падае прыклад

21.10.2023
Гэта смела можна сказаць пра бацьку дзвюх выдатных дачок старшага інспектара Дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама Аляксея Барадаку. 

– Падаваць станоўчы прыклад, абараняць, калі гэта неабходна, дзяліцца думкамі, умацоўваць упэўненасць сваіх дзяцей у магчымасцях – гэта толькі некаторыя з абавязкаў мужчыны як бацькі, – адзначае Аляксей.

Ён упэўнены, у яго з сямнаццацігадовай Дар’яй і адзінаццацігадовай Сафіяй ёсць адмысловая сувязь.

– Мой тата – прыклад сапраўднага мужчыны, – адзначае Сафія, – ён такі моцны, добры, спагадлівы, абавязкова прыйдзе на дапамогу таму, хто ў гэтым мае патрэбу. Заўсёды хацела быць прыгожай, як мама, і моцнай духам, як тата.

– Напэўна, і ў 40 гадоў мы застанемся для таты яго маленькімі прынцэсамі, – усміхаючыся дадае Дар’я.

Аляксей Барадака гаворыць, што яго галоўны сакрэт і як бацькі, і як мужа – умець не толькі слухаць, але і чуць сваіх дзяўчынак, і іх самыя, на першы погляд, смешныя праблемы ставіць вышэй за свае.

– А калі я сутыкаюся з непаразуменнем з боку дачок, на дапамогу заўсёды прыйдзе мая любімая жонка Вольга. У такім тандэме нам любая задача па плячы, – гаворыць Аляксей.

Ірына ШАБАШАВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения