Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

«Жыве ў вяках беларускае слова»

26.02.2021
Вельмі змястоўна, эмацыянальна і ўзнёсла прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад такой назвай у сярэдняй школе №11 г. Слуцка напярэдадні дня роднай мовы.

Праграма тыдня была надзвычай насычанай і разнастайнай. Мерапрыемствы, падрыхтаваныя вопытнымі настаўнікамі роднай мовы, неслі ў сабе не толькі шмат цікавага, пазнавальнага, але, перш за ўсё,  паслужылі выхаванню любві і да роднага краю, і да роднай мовы, і да творчасці беларускіх пісьменнікаў, і да гісторыі Бацькаўшчыны ў цэлым.

Разнастайнасць форм мерапрыемстваў выклікала ў вучняў цікавасць да іх зместу.




Конкурс «Самы шчыры беларус», відэарэпартаж чытальнікаў «Беларуская скарбонка», турнір юных філолагаў «Старажытныя словы – сучасныя словы», інтэлектуальная гульня «Размаўляем па-беларуску», экспрэс-апытанне «Бягучая адзнака», буккросінг, гульня «З рога ўсяго многа» нікога з вучняў не пакінулі раўнадушнымі. Атмасфера творчасці, захаплення, любові да роднага, беларускага панавала ў вучнёўскіх калектывах на ўсіх гэтых мерапрыемствах.



Настрой тыдня таксама стваралі ўдалае афармленне фотазоны ў фае першага і другога паверхаў школы: выстава экспанатаў народнай культуры і побыту «Бабулін куфэрак», фоташоу «Слуцк чароўны», выстава-конкурс «Літаратура ў малюнках», выстава «Беларускія пісьменікі пра родную мову», фотаконкурс «Сэлфі з беларускай кнігай», інфармацыйная пляцоўка «Старажытны горад на Случы», музычныя перапынкі «Песня – душа народа». Ва ўсім гэтым – энтузіязм, веды, жаданне вучняўствараць.

Арганізатарамі і ўдзельнікамі тыдня былі не толькі настаўнікі роднай мовы, але і класныя кіраўнікі, якія правялі ў сваіх калектывах інфармацыйныя гадзіны «Жыве ў вяках беларускае слова», выкладчыкі іншых прадметаў сталі ўдзельнікамі адкрытага метадычнага мерапрыемства «Педагагічны навігатар «Рацыянальнае спалучэнне інфармацыйна-камунікатыўных і традыцыйных тэхналогій у працэсе аптымізацыі адукацыйнага працэсу» з гульнёй «Сваімі словамі».



Асобнае слова падзякі хочацца сказаць гасцям са Слуцкага гарадскога цэнтра традыцыйнай культуры, якія арганізавалі для вучняў фальклорна-забаўляльнае свята «Саракі».

Такія прадметныя тыдні не праходзяць бясследна. Яны застаюцца ў душы і памяці вучняў, спрыяюць выхаванню сапраўдных патрыётаў нашай Бацькаўшчыны.


Таццяна КУЛАК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №11 г. Слуцка.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения