Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

"Замосцкія музыкі " ў ліку лепшых!

18.04.2019
 13 красавіка стартаваў V адкрыты рэспубліканскі конкурс музычнага мастацтва "Спадчына".

Асамбль народнай музыкі "Замосцкія музыкі" (настаўнік С.В. Хмялёў) Замосцкай ДШМ адзначаны дыпломам лаўрэата II ступені. 
  
Вучні школы і ў сакавіку паспяхова выступілі на конкурсах. 

Марыя Новік (настаўнік Г.Л. Капацэвіч, канцэртмайстар Я.А. Кулевіч) узнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені на V міжнародным фестывалі-конкурсе "Новыя вяршыні - 2019", Марыя атрымала таксама сертыфікат на ўдзел у міжнародным фестывалі-конкурсе "Сябры-2019". 

Антаніна Пахадня (настаўнік В.В. Хмялёў, канцэртмайстар Я.А. Кулевіч) атрымала дыплом  лаўрэата III  ступені і дыплом
дыпламанта II ступені міжнароднага мнагажанравага фестывалю-конкурсу мастацтваў "PRO творчасць".

Віншуем! Дзякуй бацькам за падтрымку і разуменне!

                                                          Замосцкая ДШМ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения