Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

VII конкурс харэаграфічнага майстэрства "Вясновы вальс" адбыўся ў Слуцку ў гарадскім Доме культуры 4 мая

04.05.2019
 

VII раённы конкурс харэаграфічнага майстэрства «Вясенні вальс» адбыўся 4 мая ў Слуцкім гарадскім доме культуры.

Зноў поўная зала аматараў танца, якія гучнымі апладысментамі падтрымлівалі ўдзельнікаў. 12 каманд устаноў адукацыі Случчыны прадставілі на суд гледачоў і журы, сярод якога былі і прафесійныя харэографы, дэфіле і вальс. Цудоўнае свята! Танцоры зачароўвалі, здзіўлялі, захаплялі, узрушвалі... Вальс, ён такі.


Як адзначыў начальнік упраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька, адкрываючы мерапрыемства, конкурс стаў візітнай карткай Случчыны, майстэрства танцораў з года ў год расце. Конкурсныя выступленні – гэта задавальненне, эмоцыі, уражанні. 

Ад А да Я цэласны нумар атрымаўся ў гімназіі №1. Дарэчы, працавала над ім разам з камандай і выпускніца гэтай установы Аляксандра Паўленка. Пяшчотны, вытанчаны танец прадставілі вучні сярэдняй школы №5. Арыгінальны тэатралізаваны нумар атрымаўся ў СШ №13. Кадэты, вядома, не маглі абысці ваенную тэму, атрымалася кранальна. Гарэзлівыя сцюардэсы з СШ №11 завялі залу як сапраўдныя зоркі. Падтрымалі гэты запал рэтра-танцоры з СШ №12. Адным словам, на сцэне прадстаўлены былі самыя розныя тэмы, увасобленыя ў танцы. Пэўна, нялёгка прыйшлося журы пры выстаўленні балаў. 




Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч павіншавала ўдзельнікаў з цудоўным святам, уручыла дыпломы. Усе  канкурсанты атрымалі салодкія прызы (ад райкама БРСМ), а пераможцы – каштоўныя падарункі (прадастаўлены ўпраўленнем па адукацыі Слуцкага райвыканкама). 

Гран-пры і пераходную статуэтку атрымалі танцоры гімназіі №1.

Дыплом I ступені ў каманды СШ №5, дыпломы II ступені ўручылі танцорам СШ №13 і Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, дыпломы III ступені – у СШ №№11, 12. 





Гран-пры конкурсу і  пераходны прыз атрымала гімназія №1. 



Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения